навіны

«Кіберпартызаны» апублікавалі размову сілавікоў пра пошук актывіста праз сотавую вышку

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: bnkbel / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Гэтая размова адбылася ў 2021 годзе. Салігорскія міліцыянты намагаліся злавіць аўтара пратэсных графіці і абмяркоўвалі, як гэта можна зрабіць з дапамогаю звестак вышкі мабільнай сувязі.

Пра пошук «злачынцы» размаўлялі намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Менаблвыканкаму Ігар Качалаў і тагачасны намеснік кіраўніка Салігорскага РАУС Вадзім Канапацкі, цяпер ён узначальвае Бярэзінскі РАУС.

Канапацкі скардзіцца, што ніяк не можа знайсці аўтара пратэсных малюнкаў, якія з'яўляліся ў адным і тым жа месцы. Міліцыянт нават выстаўляў фотапасткі, што павінны былі зафіксаваць актывіста, аднак на патрабаванне калегаў іх давялося вярнуць, і пасля гэтага выявілі новы малюнак. «Так крыўдна, б****. Зноў там "Лука", "фашызм", свастыка», – наракаў Канапацкі.


Ён расказаў, што ў пошуках актывіста ў вёсцы Памесце (фармальна гэта мікрараён Салігорску побач са Старобінам) сілавікі гэтае паселішча «цалкам тэрарызуюць, лупяць ператрусы». Людзей «прабівалі» ў некалькіх базах: сістэме «Беспарадкі», куды залучаюць усіх затрыманых за палітыку, і «Маяк», што дазваляе даведацца нумары тэлефонаў, падлучаных да канкрэтнай вышкі сотавай сувязі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міліцыянт паказвае школьніку працу крымінальнага вышуку. Фота: Милиция Минска / Telegram

Што зрабіць, каб сілавікі не ўзламалі? Самыя гучныя выпадкі – і парады «Кіберпартызанаў»

Шуфлядка

Качалаў загадаў падначаленаму зачапіцца менавіта за «Маяк», каб паспрабаваць выявіць тэлефон, які тры разы быў заўважаны каля месца з'яўлення графіці:


«Мы маем тры канкрэтныя даты. Давай, няхай будзе вялікі аб'ём, аднак усё адно гэтую працу трэба пачынаць. Яшчэ ў нас нічога няма пакуль, гэта адзінае, за што можна зачапіцца. З трох дзён мы выкінем усё, пакінем толькі тэлефоны, што тры разы трапілі ў гэтую соту».


У сувязі з гэтай размоваю «Кіберпартызаны» нагадалі, што ўключаны мабільны тэлефон заўсёды падлучаецца да базавай станцыі, і ў момант падлучэння вышка фіксуе нумар. Такім чынам, сілавікі могуць вызначыць, ці быў уладальнік тэлефону ў вызначаны час у пэўным месце. Аднак дакладныя каардынаты застаюцца невядомымі, бо радыус дзеяння базавай станцыі можа дасягаць 50 км.


Задача выявіць асобу ўскладняецца, калі сілавікам даводзіцца шукаць у людным месцы, дзе да сотавай вышкі падлучаецца багата тэлефонаў.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10