навіны

Ручная паклажа паводле новых правілаў: «Ryanair» не дасць шанцаў парушальнікам

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: corporate.ryanair.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: corporate.ryanair.com
podpis źródła zdjęcia

Ірландскі бюджэтны авіяперавознік «Ryanair» заявіў, што з траўня 2025 года будзе строга выконваць правілы перавозу ручной паклажы і не дазволіць пасажырам імі злоўжываць. Што ж зменіцца і чаго чакаць тым, хто плануе ляцець гэтым перавознікам?

Паводле прадстаўнікоў «Ryanair», апошнім часам пасажыры ўсё часцей спрабуюць правезці ручную паклажу большых памераў або дадатковыя рэчы, што не ўваходзяць у кошт білета, паведамляе партал «MadeinVilnius». Авіякампанія папярэджвае: ніякіх выключэнняў не будзе. Калі ваш багаж не адпавядае патрабаванням, давядзецца заплаціць дадатковы збор або здаць яго ў зарэгістраваны багаж.


Правілы застаюцца нязменнымі:


  • бясплатна дазволена браць толькі адну невялікую сумку (40 × 20 × 25 см), якая павінна змяшчацца пад сядзеннем, за перавышэнне памераў можа спаганяцца штраф да 70 еўраў;
  • дадатковая сумка да 10 кг (55 × 40 × 20 см) магчымая толькі за асобную плату або ў межах паслугі прыярытэтнай пасадкі.

Перавознік удакладніў, што парушальнікаў правілаў могуць аштрафаваць ужо ў аэрапорце.

За апошнія месяцы «Ryanair» без асаблівага афішавання павялічыў кошт перавозу дадатковых 10 кг ручной паклажы да 53 еўраў (у залежнасці ад маршруту і даты), а зарэгістраванага багажу да 20 кг – да 65 еўраў. Гэта выклікала незадаволенасць сярод пасажыраў, якія актыўна скардзяцца ў сацыяльных сетках.

Авіякампанія заяўляе, што пасажыры часта бяруць з сабою зашмат рэчаў, што выклікае затрымкі і праблемы пры пасадцы. Каб пазбегнуць дадатковых выдаткаў і непаразуменняў, варта загадзя праверыць памеры сваёй паклажы. Калі вы плануеце браць больш рэчаў, лепш аплаціць багаж онлайн – у аэрапорце гэта будзе каштаваць значна даражэй.

«Ryanair» падкрэслівае: правілы будуць прымяняцца строга, і паслабленняў чакаць не варта.


Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10