навіны

Латвія заблакавала адзіны адкрыты пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Фотаздымак з камеры назірання на памежным пераходзе  «Грыгараўшчына – Патэрніекі». Фота: Григоровщина - Патерниеки / Telegram
Фотаздымак з камеры назірання на памежным пераходзе «Грыгараўшчына – Патэрніекі». Фота: Григоровщина - Патерниеки / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Латвія часова спыніла рух праз адзіны дзейны пункт пропуску «Грыгараўшчына» на мяжы з Беларуссю. Закрыты як уезд, так і выезд для грузавога і легкавога транспарту. 

На месцы ўсталяваныя загараджальныя шчыты. Пра гэта паведамляецца ў адным з чатаў, прысвечаных пераезду мяжы.

Верагодна, гэтае блакаванне звязанае з вайсковымі вучэннямі, якія праходзяць у Латгаліі да 18 сакавіка. Пра іх правядзенне папярэджвалі ў медыях.

Так, вядома, што палявыя тактычныя вучэнні пад назвай «Жалезны град» (Dzels krusa) праводзяцца з 12 да 18 сакавіка ў ваколіцы Рэзэкнэ Аўгшдаугаўскага краю і на вайсковым палігоне ў Адажы.

У сувязі з гэтым на маршрутах «Лузнава – Даўгаўпілс – Лузнава» і «Даўгаўпілс – Адажы – Даўгаўпілс» адбываецца перамяшчэнне вайсковай тэхнікі.

Сітуацыю пракаментаваў беларускі Дзяржаўны мытны камітэт РБ. Паводле яго паведамлення, з 14:00 латвійскі бок спыніў афармленне транспарту, што рухаецца праз адзіны дзейны пункт пропуску «Грыгараўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы.

«На цяперашні момант чэргаў транспарту ў гэтым кірунку няма, але сітуацыя можа змяніцца», – паведамілі ў беларускім ведамстве.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10