навіны

Каардынацыйная рада папрасіла Украіну залучыць беларусаў у спісы на абмен палоннымі з РФ

img
Вяртанне з Расеі ўкраінскіх ваеннапалонных. 13 верасня 2024 года. Фота: suspilnenews / Telegram
podpis źródła zdjęcia

З ініцыятывы фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Каардынацыйная рада ўхваліла зварот да Украіны залучыць беларусаў у спісы на абмен палоннымі з Расеяй. Гэтую заяву скіруюць у Вярхоўную Раду.

Ідэя звароту да Украіны з'явілася ў сувязі з мірнымі перамовамі, што маюць адбыцца паміж Кіевам і Масквою пры ўдзеле ЗША і Еўразвязу, паведамілі «Белсату» ў прэс-службе кіраўніка НАУ Паўла Латушкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. У дзень так званага рэферэндуму дзясяткі тысяч чалавек па ўсёй краіне выйшлі на пратэст супраць вайны Расеі ва Украіне. На дзень 27 лютага 2022 года праваабаронцам былі вядомыя імёны 770 затрыманых. (Фота: Белсат)

Ад вывешвання сцягоў да рэйкавай вайны. Як беларусы змагаліся ў 2022 годзе

навіны

У заяве на адрас Вярхоўнай Рады адзначаецца, што беларусы ладзілі акты супраціву, каб перадухіліць перасоўванне тэхнікі і жывой сілы, якая была задзейнічаная ў нападзе на Украіну з тэрыторыі Беларусі.


Беларусы зазналі пераслед за антываенную пазіцыю і каментары з асуджэннем расейскай агрэсіі, за данаты ЗСУ і беларускім добраахвотнікам, за перадаванне звестак пра перасоўванне расейскай тэхнікі ініцыятыве «Беларускі Гаюн», а таксама за ўдзел у беларускіх фармаваннях у складзе ЗСУ.


Вязням, якія атрымалі вялікія тэрміны, «пагражаюць катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, іхнае здароўе і жыццё пад сур'ёзнай пагрозаю», адзначаецца ў заяве.


На падставе гэтага Каардынацыйная рада папрасіла Кіеў залучыць у спісы на абмен ваеннапалоннымі з Расеяй грамадзянаў Беларусі, якія былі затрыманыя як у нашай краіне, гэтак і ў Расеі, за падтрыманне Украіны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Sergei Gapon / AFP Photo / East News)

З пачатку вайны ў Беларусі рэпрэсавалі мінімум 1671 асобу за падтрыманне Украіны

навіны

Акрамя таго, КР заклікала прызнаць усіх беларусаў, якія ваявалі і ваююць на баку Украіны, камбатантамі, якім гарантаваная абарона ў адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам.


Каардынацыйная рада прапануе Аб'яднанаму пераходнаму кабінету падрыхтаваць і зацвердзіць спіс для абмену ваеннапалоннымі, а таксама наладзіць камунікацыю з адпаведнымі органамі ва Украіне, адказнымі за абмен.


Гэты зварот падтрымаў 41 дэлегат, 1 устрымаўся, 2 былі супраць. Фракцыя «Беларусы» ўдзелу ў галасаванні не ўзяла.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10