У Беларусі «экстрэмісцкімі» прызналі некалькі кніг, што расказваюць пра гісторыю партызанаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Адпаведная пастанова была прынятая 6 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менску.
У лік «экстрэмісцкіх» трапілі такія выданні, як «Партизаны СССР: от мифов к реальности» Сяргея Захарэвіча, «Советские партизаны: Мифы и реальность» Міхася Пінчука, а таксама кніга «Кроў i попел Дражна: гiсторыі партызанскага злачынства», у якой расказваецца пра 25 мірных жыхароў вёскі Дражна Старадарожскага раёну, забітых у 1943 годзе атрадам савецкіх партызанаў.
Нагадаем, што гэта не першы выпадак, калі кнігі па гісторыі прызнаюцца «экстрэмісцкімі». Напрыклад, да гэтага шэрагу ўлучылі некалькі кніг беларускага гісторыка Уладзіміра Арлова.
Раман Шавель belsat.eu