навіны

«Расейцы прытрымліваюцца перамір'я толькі там, дзе ім гэта выгадна» – Ігаль Левін

Украінскія вайскоўцы і святар на Вялікдзень
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: @ GeneralStaffUA
podpis źródła zdjęcia

Расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць велікоднае замірэнне, каб расчысціць праходы для цяжкай тэхнікі для будучых наступаў. Пра гэта паведамляе 66-ая брыгада ЗСУ.

«Праціўнік уладкоўвае маршруты праходу цяжкой тэхнікі, прыкрываючыся і выкарыстоўваючы так званае велікоднае перамірʼе!» – піша 66-ая брыгада ЗСУ.


Адзначаецца, што 9 красавіка байцы гэтай брыгады знішчылі сістэму для разгортвання часовых дарог на базе «КамАЗу». Знішчаны комплекс перакрыў праезд праз раку Чорны Жарабец, зрабіўшы немагчымымі штурмавыя дзеянні расейцаў з выкарыстаннем браняванай тэхнікі.


«Сёння, 20 красавіка, расейцы спрабуюць расчысціць пераправу ад рэшткаў знішчанай тэхнікі. Для гэтага задзеялі больш за дзесяць расейцаў і спецыялізаваную машыну, – піша 66-ая брыгада ЗСУ. – Таксама цяпер назіраем актывізацыю штурмавых дзеянняў пяхотаю на пазіцыю аднаго з батальёнаў брыгады».


У тэлеграм-канале ізраільскага афіцэра запасу, вайсковага аглядальніка Ігаля Левіна адзначаецца, што на бальшыні ўчасткаў фронту асаблівых змяненняў у інтэнсіўнасці баявых дзеянняў не прыкмецілі.

,,

«Як відаць, расейцы прытрымліваюцца "перамірʼя" толькі там, дзе ім гэта выгадна», – гаворыцца ў паведамленні.


Раней Уладзімір Пуцін прапанаваў замірэнне з вечара 19 красавіка да канца 20 красавіка, калі каталікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень. Уладзімір Зяленскі пагадзіўся і прапанаваў працягнуць перамір'е на 30 дзён. Аднак нават адзін дзень рэальнага замірэння няма: Расея абстрэльвае Украіну і падчас Вялікадня, паведаміў Зяленскі.


Пры гэтым Міністэрства абароны Расеі абвінавачвае ў парушэнні перамір'я ўкраінскіх вайскоўцаў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10