навіны

Пуцін не даваў каманды на прадаўжэнне перамір'я – Пяскоў

Украінскі вайсковец
Украінскі вайсковец. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: @GeneralStaffUA
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не даваў каманды на прадаўжэнне велікоднага перамірʼя. Пра гэта піша ТАСС са спасылкаю на прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова.

«Іншых камандаў не было», – адказаў Дзмітрый Пяскоў на пытанне журналістаў, скончыцца перамірʼе ў ноч на 21 красавіка ці можа быць падоўжанае.

Вынікі атакі на хлебапякарню ў Сумах, здзейсненай расейскімі войскамі 18 красавіка. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: СУСПІЛЬНЕ НОВИНИ / Telegram

Расея атакуе Украіну, нягледзячы на велікоднае замірэнне на фронце

навіны

Раней Уладзімір Пуцін прапанаваў перамірʼе на Вялікдзень – з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагадзіўся і прапанаваў працягнуць перамірʼе на 30 дзён, аднак ягоная прапанова не была прынятая. Акрамя таго, дамова пра перамірʼе фактычна была парушаная – Расея атакавала Украіну.

«З пачатку содняў і да 16:00 адбыліся 46 расейскіх штурмавых дзеянняў на розных кірунках і 901 абстрэл, і з гэтай колькасці 448 – менавіта з цяжкага ўзбраення. Зафіксаваныя ўжо больш за чатырыста ўжыванняў FPV [від дронаў. – Заўв. рэд.] расейцамі», – апавёў 20 красавіка Уладзімір Зяленскі.


Арсен Рудэнка

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10