навіны

Ці можна пячы шашлыкі ў двары шматпавярховіку? МНС расказала правілы

Шашлык
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі пацяплела, а значыць, пачынаецца сезон шашлыкоў. У МНС расказалі, пры якіх умовах можна пячы шашлык у двары шматпавярховага дому.

«Заканадаўства аб пажарнай бяспецы не забараняе распальваць мангалу ў дварах жылых дамоў», – апавядаюць у МНС.


Пры гэтым абавязкова трэба выканаць шэраг правілаў, калі вы хочаце рабіць шашлык у двары. Вядома, патрэбны мангал, а таксама падрыхтаванасць і ўважлівасць у працэсе. Пералік правілаў ад МНС наступны:


  • месца для размяшчэння мангала трэба ачысціць ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці;
  • пры выкарыстанні мангала трэба бесперапынна кантраляваць працэс гарэння і тлення;
  • працэсы гарэння і тлення павінны ажыццяўляцца гэтак, каб полымя ды іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, збудаванняў, гаручыя рэчывы і матэрыялы;
  • побач з мангалам мусяць быць вядро з вадой або вогнетушыльнік;
  • нельга выкарыстоўваць для распальвання вугалю ў мангале лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці (за выключэннем вадкасцяў, прызначаных для распальвання);
  • пасля прыгатавання шашлыку вуглі трэба заліць вадой да поўнага спынення тлення.



,,

«Галоўнае – сачыць за іскрамі: калі падымецца вецер, яны могуць зрабіцца прычынаю пажару. І калі ад вашага вогнішча будзе нанесеная нейкая шкода (загарыцца лаўка або аўтамабіль суседа), адказваць давядзецца згодна з усёю строгасцю закону», – піша МНС.


Таксама трэба мець на ўвазе, што разводзіць агонь у мангалах на падворку могуць забараняць пастановы мясцовых уладаў, унутраныя дакументы жыллёвых кааператываў або таварыстваў уласнікаў.

А рабіць шашлык на гаўбцы катэгарычна забаронена, падкрэслівае МНС.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10