навіны

У велікодным пасланні Папа Рымскі гаварыў пра войны

Велікодная Імша на плошчы Святога Пятра, Ватыкан
Велікодная імша на плошчы Святога Пятра, Ватыкан, 20 красавіка 2025 года. Фота: vaticannews.va
podpis źródła zdjęcia

У велікодным пасланні Папы Францішка «Гораду і свету» ён заклікаў «ізноў спадзявацца і давяраць іншым», нават калі яны з далёкіх краінаў і моцна адрозніваюцца. А яшчэ шмат казаў пра войны, якія працягваюцца ў свеце, перадае «Vatican News».

«Я хацеў бы, каб мы зноў пачалі спадзявацца, што мір магчымы! Ад Магілы Гасподняй, святыні Уваскрэсення Хрыстовага, дзе сёлета Вялікдзень святкуюць у адзін дзень каталікі і праваслаўныя, святло міру хай асвяціць усю Святую зямлю і ўвесь свет», – сказаў Папа Францішак.


Ён адзначыў, што яму блізкія пакуты хрысціянаў у Палестыне і Ізраілі, а таксама ўсяго ізраільскага і ўсяго палестынскага народаў.


«Я звяртаюся да бакоў, якія ваююць: спыніце агонь, вызваліце закладнікаў і дапамажыце тым, хто галадае і імкнецца да мірнай будучыні», – сказаў ён.


Францішак заклікаў маліцца за хрысціянскія супольнасці Лівану і Сірыі, а таксама звярнуў увагу на сітуацыю жыхароў Емену, якія праз вайну перажываюць адзін з самых цяжкіх зацяжных гуманітарных крызісаў у свеце. Ён заклікаў усіх знайсці развязанне гэтай сітуацыі шляхам канструктыўнага дыялогу.

,,

«Няхай уваскрэслы Хрыстос вылье велікодны дар міру на шматпакутную Украіну і заахвоціць усіх, хто ўцягнуты ў працэс дасягнення справядлівага і трывалага міру, працягваць свае намаганні», – сказаў Францішак.


Ён заклікаў маліцца і за хутчэйшае падпісанне ды рэалізацыю канчатковага мірнага пагаднення паміж Арменіяй і Азербайджанам.

Папа Рымскі Францішак перад вернікамі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 6 красавіка 2025 года. Фота: «Vatican News»

Папа Рымскі з'явіўся перад вернікамі ўпершыню пасля выпіскі са шпіталю

навіны

«Няхай святло Вялікадня натхніць намеры згоды на заходніх Балканах і падтрымае палітычных гульцоў у іхных намаганнях пазбегчы эскалацыі напружанасці і крызісаў, а таксама партнёраў рэгіёну ў адмове ад небяспечных і дэстабілізацыйных паводзінаў.


Уваскрэслы Хрыстос, надзея нашая, хай адорыць мірам і суцяшэннем народы Афрыкі, якія сталіся ахвярамі гвалту і канфліктаў, асабліва ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Судане і Паўднёвым Судане, і хай падтрымае тых, хто пакутуе праз напружанасць у рэгіёне Сахэль, на Афрыканскім Рагу і ў раёне Вялікіх азёраў, а таксама хрысціянаў, якія шмат дзе не могуць свабодна вызнаваць сваю веру», – сказаў Папа Францішак.


Ён згадаў пакуты жыхароў М'янмы і заклікаў дапамагчы ім:


«Дарагія браты і сёстры, у Вялікдзень Гасподні смерць і жыццё сутыкнуліся ў двубоі, але Гасподзь цяпер жыве вечна і ўсяляе ў нас упэўненасць, што і мы закліканыя браць удзел у жыцці, якое не ведае канца, у якім больш не будзе чуваць ляску зброі і рэха смерці. Давайце ж даверымся Госпаду: толькі ён адзін можа зрабіць усё новым!»


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10