навіны

ЗША пагражаюць Расеі санкцыямі і ядраваю зброяй, калі Трамп не дамовіцца з Пуціным

Доналд Трамп і Джэй Ды Вэнс. Фота: x.com/JDVance
Доналд Трамп і Джэй Ды Вэнс. Фота: x.com/JDVance
podpis źródła zdjęcia

Амерыканскія палітыкі заяўляюць, што могуць увесці ў дачыненні Расеі санкцыі і нават ужыць зброю, калі Трампу не ўдасца дамовіцца з Уладзімірам Пуціным. 

Доналд Трамп, Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Калаж: Deposit / East News

«Сустрэнемся ў Саудаўскай Аравіі». Ці магчымы неафіцыйны «дагаварняк» Вашынгтону і Масквы?

навіны

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс у чацвер 13 лютага адзначыў, што Вашынгтон можа ўвесці супраць Масквы санкцыі і нават ужыць сілу, калі расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не пойдзе на мірнае пагадненне, якое гарантуе доўгатэрміновую незалежнасць Украіны, піша «The Wall Street Journal».

Вэнс падкрэсліў: магчымасць увесці амерыканскія войскі застаецца «на стале», калі Расея не будзе весці перамоваў добрасумленна. Гэтыя словы прагучалі больш жорстка ў параўнанні з заяваю міністра абароны
Піта Гэгсэта, які дзень таму адзначыў, што ЗША пакуль не маюць намеру скіроўваць войскі.

Віцэ-прэзідэнт дадаў, што Вашынгтон мае як эканамічныя, гэтак і вайсковыя рычагі ўплыву, якія могуць быць выкарыстаныя супраць Пуціна. Пакуль зарана казаць пра магчымыя тэрытарыяльныя саступкі Расеі ці гарантыі бяспекі для Украіны з боку Захаду. Гэтыя пытанні мусяць быць развязаныя ў межах мірных перамоваў.

«Ёсць шмат розных фармулёвак і варыянтаў, але найважнейшае
гэта тое, што Украіна мусіць захаваць суверэнную незалежнасць», адзначыў Вэнс.

У той жа час міністр абароны ЗША Піт Гэгсэт, які раней казаў пра нерэалістычнасць таго, што Украіна можа вярнуцца да межаў 2014 года і ўступіць у NATO, заявіў, што Доналд Трамп можа перадаць Украіне ядравую зброю, калі гэтага захоча:

«Я тут не для таго, каб рабіць нейкія заявы за сталом або па-за ім. Гэта не мая праца. Гэта праца прэзідэнта. Ён лідар, ён майстар у перамовах і падпісанні ўгодаў».

Нагадаем, што 12 лютага адбыліся дзве важныя размовы, якія могуць паўплываць на хаду вайны ва Украіне: Доналд Трамп патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну, а пасля паразмаўляў з Уладзімірам Зяленскім.

Пасля Трамп заявіў, што першыя перамовы, імаверна, пройдуць у Саудаўскай Аравіі ў «не вельмі аддаленай будучыні». Пазней пацвердзіў гэтыя словы, адзначыўшы, што «сустрэча ў Саудаўскай Аравіі будзе не са мною ці Пуціным, а з высокапастаўленымі чыноўнікамі, і Украіна таксама будзе часткаю гэтай сустрэчы, і мы пабачым, ці здолеем мы пакласці канец гэтай жудаснай вайне».

Раман Шавель belsat.eu

 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10