навіны

Папам Рымскім стаўся Робэрт Фрэнсіс Прэваст з ЗША

Робэрт Фрэнсіс Прэваст вітае людзей у якасці новага Папы Рымскага ў Ватыкане
Робэрт Фрэнсіс Прэваст вітае людзей у якасці новага Папы Рымскага ў Ватыкане. 8 траўня 2025 года. Фота: Beata Zawrzel / Reporter / East News
podpis źródła zdjęcia

Канклаў у Ватыкане абраў 267-м Папам Рымскім Робэрта Фрэнсіса Прэваста з ЗША, піша «Vatican News».

Робэрт Фрэнсіс Прэваст узяў сабе імя Леў XIV.

,,

«Я абвяшчаю вам вялікую радасць: у нас ёсць Папа!», – сказаў з цэнтральнай лоджыі базілікі Св. Пятра кардынал-протадыякан Дамінік Мамберці.


Робэрту Фрэнсісу Прэвасту 69 гадоў. Гэта першы Папа Рымскі з ЗША.


У 2023 годзе Папа Францішак зрабіў Робэрта Фрэнсіса Прэваста сваім кардыналам, а таксама прызначыў кіраўніком дыкастэрыі ў справах біскупаў. Гэтая пасада лічыцца вельмі важнай, паколькі чалавек на ёй адказвае за выбар новых біскупаў. Прызначэнне ў тым ліку было ўспрынятае як набліжанасць цяперашняга Папы да Папы Францішка.


Верагодна, Леў XIV таксама блізкі і ў поглядах да Францішка. У прыватнасці, ён падтрымаў Францішка ў пытанні допуску разведзеных і паўторна жанатых каталікоў да Святой Камуніі, а таксама падтрымліваў ініцыятыву Францішка дазволіць аднаполым парам атрымліваць благаславенне.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10