навіны

Абраны новы Папа Рымскі

Ватыкан
Белы дым бачны з трубы Сікстынскай капэлы ў Ватыкане. 8 траўня 2025 года. Фота: Alessandra Tarantino / AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

Калегія кардыналаў абрала новага папу Рымскага на другі дзень канклава падчас чацвёртага тура галасавання. А 18:08 з трубы Сікстынскай капэлы паваліў белы дым, і па ўсім Ватыкане зазванілі званы, што азначала, што 133 кардынала-выбаршчыка выбралі новага папу Рымскага, паведамляе партал «Aleteia».

Імя і тытул новага Папы Рымскага будуць абвешчаныя ў бліжэйшы час кардыналам Дамінікам Мамберці.

Папа Францішак падчас сустрэчы з унутрана перамешчанымі асобамі ў Зале Свабоды ў Джубе, Паўднёвы Судан. 4 лютага 2023 года. Фота: Tiziana Fabi / AFP
Тэолаг Наталля Васілевіч: «Папа Францішак яшчэ пры жыцці ўскосна вызначыў, якім будзе ягоны пераемнік» навіны

Хоць відавочных фаварытаў на месца Папы не было, галоўнымі прэтэндэнтамі лічыліся італьянскі кардынал П'етра Паралін, які пры Францішку быў другой асобай у Ватыкане, і філіпінскі кардынал Луіс Антоніа Тагле.


Папярэдні Папа Францішак памёр у выніку інсульту і незваротнага сардэчна-сасудзістага калапсу. Ён пайшоў з жыцця раніцай а 07:35 у велікодны панядзелак, 21 красавіка, у сваёй кватэры ў Доме Святой Марфы пры Саборы Святога Пятра ў Ватыкане.


Францішку было 88 гадоў. У апошні час ён багата хварэў і з’яўляўся на публіцы ўжо ў крэслы-каталцы і з кіслародным апаратам.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10