Naviny

Трамп патэлефанаваў Пуціну і Зяленскаму – што яны абмяркоўвалі?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Калаж: 5.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Калаж: 5.ua

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, якая доўжылася 90 хвілін. Галоўнай тэмай перамоваў стала спыненне вайны ва Украіне. Адразу пасля размовы з Пуціным Трамп патэлефанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.