навіны

Беларус атрымаў грамадзянства праз 12 гадоў і дзве спробы дэпартацыі

Павел Юшкевіч. Крыніца: facebook.com/Paweł Juszkiewicz 
Павел Юшкевіч. Крыніца: facebook.com/Paweł Juszkiewicz 
podpis źródła zdjęcia

Павел Юшкевіч – беларус, які атрымаў польскае грамадзянства праз 12 гадоў. Рэч у тым, што ён некалькі гадоў даказваў, што не стварае пагрозы бяспецы краіны, а таксама два разы пазбягаў дэпартацыі.

Пасля шматгадовай барацьбы куяўска-паморскі ваявода Міхал Штыбэль пастанавіў прызнаць Юшкевіча польскім грамадзянінам. Цяпер той можа спаць спакойна.


«Я адчуў вялікую радасць, палёгку і адчуў, што ўсе мае выпрабаванні нарэшце скончыліся. Праз год, а фактычна праз 12 гадоў. Гэтая гісторыя мела вельмі доўгую перадгісторыю», – прызнаецца Павел Юшкевіч польскаму каналу TVP3.


Павел Юшкевіч прыехаў у Польшчу ў 2003 годзе, каб вучыцца ва Універсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні. Пасля заканчэння вучобы пастанавіў застацца тут і стаў акадэмічным выкладчыкам. У 2013 годзе падаў хадайніцтва на атрыманне польскага грамадзянства, але яму адмовілі праз сакрэтныя высновы Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW).

А ў студзені 2024 года Паўла пазбавілі дазволу на пражыванне ў краіне са спасылкай на гэтыя высновы. Да 4 лютага ён мусіў пакінуць Польшчу і вярнуцца ў Беларусь. Для Юшкевіча вяртанне азначала б зняволенне, бо ён выказваў салідарнасць з людзьмі, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі, а таксама арганізоўваў акцыі пратэсту ў Торуні. Таму выкладчык разам з сябрамі і людзьмі, якія падтрымлівалі ягоныя дзеянні, выступаў супраць дэпартацыі.

«Я не ведаю, хто стаіць за гэтым «пеклам на зямлі» і ці мае гэта дачыненне да «фэйкавых» акаўнтаў, знойдзеных журналістамі ў інтэрнэце з дапамогай маёй выявы і маіх фотаздымкаў. Але з усёй рашучасцю хачу падкрэсліць, што немагчыма штучна выявіць ворага, калі нехта не ёсць ім. Гэтыя выпрабаванні не толькі агідныя з этычнага і маральнага гледзішча, але, на маю думку, яны асуджаныя на правал», – пісаў ён на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». 


Але дзякуючы сваёй рашучасці і вулічным акцыям пратэсту ўдалося выйграць гэтую бітву, хоць гэта каштавала Паўлу шмат здароўя.


«Я змагаўся, змагаліся мае сябры і іншыя людзі, якія таксама былі супраць такога стану рэчаў. Гэта каштавала мне шмат. Я думаю, што эфект для здароўя я буду адчуваць на працягу доўгага часу, але галоўнае – гэта хэпі-энд», – прызнаецца Павел Юшкевіч.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10