навіны

Сталася вядома, як можа выглядаць частка метро на плошчы Бангалор

Адзін з варыянтаў выгляду вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by
Адзін з варыянтаў выгляду вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by
podpis źródła zdjęcia

«Менскметрапраект» прэзентаваў некалькі варыянтаў архітэктурнага выгляду вентыляцыйнай шахты, якую плануюць пабудаваць у цэнтры плошчы Бангалор у межах будаўніцтва новага ўчастку трэцяй лініі метро.

Праекты разгледзелі чальцы архітэктурна-горадабудаўнічага савету, паведамляе выданне «Минск-Новости».

Канструктыўнае рашэнне ўжо ўзгодненае з Дзяржбудэкспертызай, але выгляд аб'екту захацелі абмеркаваць з экспертамі. Як адзначыў галоўны архітэктар праектаў Юрый Мацяш, падрыхтавана было шмат варыянтаў, з якіх на разгляд вынеслі пяць.

Будынак вентыляцыйнай шахты будзе месціцца на коле плошчы Бангалор і будзе мець 32 метры ўдаўжыню ды 22 метры ўшырыню, вышыня аб’екту будзе складаць шэсць метраў. Гэты будынак мае быць часткаю станцыі «Парк Дружбы народаў», якая ў будучыні будзе перасадачнай на 4-ую лінію метро. 

Улічваючы значныя памеры, будынак будзе важным акцэнтам на плошчы, таму яго выгляд асабліва важны.

Варыянт 1. Мае мінімалісцкі выгляд, шахта не схаваная, без дэкору, а самі канструкцыі застаюцца цёмна-шэрага колеру.

Першы варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by
Першы варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by

Варыянт 2. На фасад дададзенае шкленне, што візуальна павінна аблегчыць канструкцыю.

Другі варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by
Другі варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by

Варыянт 3. Аўтары захацелі адцягнуць увагу ад канструкцыі і развіць тэму парку Дружбы народаў, размясціўшы па коле канструкцыі сцягі сяброўскіх краінаў.

Трэці варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by
Трэці варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by

Варыянт 4. Ад трэцяга варыянту адрозніваецца тым, што замест туяў, высаджаных колам, прапаноўвалася пабудаваць своеасаблівы пояс, які абмяжоўвае доступ да аб’екту. На гэтай канструкцыі мусіў быць пераклад слова «Сяброўства» на розныя мовы.

Чацвёрты варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by
Чацвёрты варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by

Варыянт 5. Тут з’яўляецца Курган дружбы, схілы якога поўнасцю схаваюць вентыляцыйную шахту і будуць аздобленыя ўстаўкамі з жывой расліннасці (травы і моху).

Пяты варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by
Пяты варыянт праекту вентыляцыйнай шахты метро на плошчы Бангалор. Фота: minsknews.by

Архітэктурна-горадабудаўнічы савет прызнаў варыянт са сцягамі недарэчным, прапанаваўшы замест гэтага зрабіць курган у выглядзе землянога схілу ці абмежавацца туямі, якія схаваюць аб'ект. Варыянт са шкляным фасадам раскрытыкавалі за магчымасць асляплення святлом фараў кіроўцаў, якія будуць рухацца вакол канструкцыі. Таксама прапанавалі палепшыць бачнасць, паменшыўшы дыяметр пагорку, ці стварыць вакол цікавы ландшафт. Галоўны архітэктар адзначыў, што канчатковае рашэнне пакуль не знойдзенае і патрабуе дапрацоўвання.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10