навіны

2024 год у Беларусі стаўся самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: travel.macshifford.me
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: travel.macshifford.me
podpis źródła zdjęcia

Мінулы год пабіў усе рэкорды і стаўся самым цёплым у Беларусі за ўвесь перыяд назіранняў. Пра гэта 9 студзеня паведаміла на прэс-канферэнцыі начальніца аддзелу вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду звестак Белгідрамету Вольга Бакланава.

Пажар бушуе ў раёне Пасіфік-Пэлісэйдс каля Лос-Анджэлеса, Каліфорнія, ЗША. 8 студзеня 2025 года. Фота: Mark J. Terrill / AP Photo / East News

Буйныя пажары ў Каліфорніі знішчаюць дамы зорак і забіваюць людзей

навіны

Паводле яе, пры гадавой норме 7,2 градуса ў апошняе дзесяцігоддзе сярэдняя гадавая тэмпература паветра ўсё часцей перавышае адзнаку 8,5 градуса. Да нядаўняга часу самым цёплым лічыўся 2020 год з тэмператураю 9,1 градуса, але 2024 год пабіў і гэты рэкорд: сярэдняя тэмпература паветра летась склала 9,5 градуса.

Тэмпература перавышала норму 11 месяцаў, але ў студзені была ніжэйшай за яе на адзін градус. Мінімум склаў мінус 28,7 градуса. Гэта адбылося 8 студзеня на станцыі Езярышча.

Верасень жа зрабіўся самым цёплым вераснем за ўвесь перыяд назіранняў. Сярэдняя тэмпература ў ім была блізкая да летніх 17,5 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 4,8 градуса. Максімальныя тэмпературы паветра перавышалі 30 градусаў. Агулам восень была цяплейшай за норму на 2,5 градуса.

Таксама ў сакавіку былі абноўленыя значэнні абсалютнага максімуму тэмпературы паветра, перавысіўшы папярэдні на 20 градусаў.

Лясны пажар ва Украіне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ДСНС України / Telegram

Улады Беларусі і Расеі трэба судзіць за шкоду прыродзе ад вайны – эколагі ў 1000-ы дзень вайны

навіны

Найбольш вільготнымі месяцамі летась былі люты і красавік, калі ападкаў выпала адпаведна на 71 % і ў 2,2 раза больш за кліматычную норму. Самым сухім быў травень: выпала толькі 40 % ад месячнай нормы.

Лета сталася другім самым цёплым за гісторыю назіранняў. Сярэдняя тэмпература паветра склала 19,9 градуса, што на 1,9 градуса вышэй за норму. А 13 ліпеня ў Жыткавічах была зафіксаваная максімальная тэмпература за год – 37,9 градуса.

Летась таксама назіраўся ўвесь спектр небяспечных з’яваў. У траўні замаразкі нанеслі шкоду сельскагаспадарчым пасевам і пладовым садам, а ў ліпені адзначаліся моцныя дажджы і вецер.

Што чакае ў 2025 годзе

Вольга Бакланава таксама заявіла, што зіма 2024/25 гадоў у Беларусі можа зрабіцца адною з самых цёплых. Таксама існуе імавернасць перавышэння нормы ападкаў. Паводле яе, цяпер яшчэ на большай частцы тэрыторыі не надышла кліматычная зіма.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10