Белгідрамет выступіў з папярэджаннем аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з'явах. У Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.
Белгідрамет выступіў з папярэджаннем пра неспрыяльныя прыродныя з’явы ў Беларусі. На панядзелак, 7 ліпеня, у краіне абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.
У чацвер, 3 ліпеня, у Беларусі прагназуецца спёка да +35°С. Абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі. Хваля высокіх тэмператураў захлынула значную частку еўрапейскага кантыненту. Вядома пра смяротныя выпадкі.
У чэрвені, як і ў траўні, тэмпература ў Беларусі была ніжэйшай ад нормы, а вось дажджоў выпала наадварот больш за норму. Пра гэта сведчаць звесткі кліматычнага маніторынгу ў Менску за мінулы месяц.
Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі паведаміла пра наступствы ад моцнага ветру, што абрынуўся на краіну 30 чэрвеня – 1 ліпеня. На першы ліпеньскі дзень таксама абвешчанае штармавое папярэджанне.
Каля вёскі Людзяневічы, што ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, 27 чэрвеня аўтар тэлеграм-каналу «Метеовайб» зафіксаваў мезацыклонавы тарнада.
На панядзелак 23 чэрвеня ў Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Месцамі па захадзе краіны чакаюцца навальніцы, паведамілі ў Белгідрамеце.
5 чэрвеня Менск, як і іншыя гарады, сутыкнуўся з моцнаю паводкаю. Журналісты рэгіянальнага тэлеграм-каналу «This Minsk Media» назвалі тры галоўныя прычыны таго, чаму гэта адбываецца, «нягледзячы на рэгулярныя запэўніванні гарадскіх уладаў пра гатовасць да стыхіі».
Надзвычайная сітуацыя дзяржаўнага ўзроўню праз вясновыя замаразкі! Але не ў Беларусі, а ў суседняй Літве.
У Мазыры, нягледзячы на незадаволенасць жыхароў халодным надвор’ем, ацяпленне так і не ўключылі. Прыхільнікі ўлады пачалі ў адказ на скаргі згадваць блакадны Ленінград, паведамляе «Штодзень».
На ўсім Палессі, як у беларускай, так і ва ўкраінскай яго частцы, перасыхаюць балоты. У Гомельскай вобласці ўжо пачалі гарэць тарфянікі. Якія яшчэ наступствы нас чакаюць, калі працэс перасыхання не спыніцца? Апавядае «Флагшток» са спасылкаю на заснавальніка ўкраінскага прыроднага цэнтру «Міжрэчанская пушча» Андрэя Сагайдака.