навіны

Цукербэрг хоча ўзнавіць свабоду слова ў сетках Facebook і Instagram

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: ms.detector.media
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: ms.detector.media
podpis źródła zdjęcia

Уладальнік кампаніі «Meta», якой належаць Facebook і Instagram, Марк Цукербэрг абвесціў пра перагляд палітыкі мадэрацыі ў гэтых сацсыяльных сетках. 

З такою заяваю Марк Цукербэрг выступіў у сваім Facebook-акаўнце. Паводле яго, кампанія пастанавіла адмовіцца ад правярання фактаў і зрабіць паслабленне ў правілах мадэрацыі кантэнту: 

«Прыйшоў час вярнуцца да нашых каранёў што да свабоды слова. Мы замяняем правяранне фактаў «нататкамі супольнасці», спрашчаем нашую палітыку і засяроджваемся на змяншэнні колькасці памылак. Моцна чакаю наступнага кроку».

Згодна з новаўвядзеннямі, фактчэкінг будзе заменены «нататкамі супольнасці», пры якіх карыстальнікі змогуць правяраць кантэнт. 

Акрамя таго, будуць адмененыя абежаванні ў такіх тэмах, як гендар і іміграцыя. 

Таксама прадугледжваецца, што карыстальнікі змогуць бачыць палітычнага зместу, які можна будзе персаналізаваць.

Адным з акцэнтаў у дзейнасці кампаніі будзе засяроджанне на барацьбе з тым, што па-за законам: тэрарызм, наркотыкі, эксплуатацыя дзяцей. 

Ва ўступным слове Цукербэрг адзначыў, што ў кампаніі дапускалі зашмат памылак і цэнзуры, а выбары ў Злучаных Штатах сталіся паваротным момантам, які дазволіць ізноў паставіць свабоду слова ў прыярытэт. 

На гэтым фоне было таксама адзначана, што «Meta» пойдзе на супрацу з Доналдам Трампам, каб супрацьстаяць тым урадам у свеце, якія пераследуюць кампаніі з ЗША і ўзмацняюць цэнзуру. 

Нагадаем, што ў 2023 годзе на адрас «Meta» гучала крытыка ў неаб’ектыўным мадэраванні кантэнту ў сваіх сацыяльных сетках. Тады былі апублікаваныя даклады, аўтары якіх сцвярджалі, што мадэрацыя кантэнту ў «Meta», звязанага з вайною ва Украіне, была неаб'ектыўная: нібыта «Meta» цэнзуравала ўкраінскі кантэнт, адначасова дазваляючы распаўсюджваць прарасейскую прапаганду. Паводле прадстаўніка кампаніі Джэйкаба Туроўскага, «гэтыя абвінавачванні ілжывыя і не маюць пад сабою ніякіх доказаў».

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10