навіны

Новая схема ашуканцаў: цяпер яны называюцца начальствам

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі ашуканцы прыдумалі новую легенду, каб людзі пераводзілі ім грошы ці аддавалі звесткі банкаўскіх картак. Цяпер яны выдаюць сябе і за кіраўнікоў тых, каго спрабуюць падмануць, паведамляе менская міліцыя.

Паводле міліцыі, ашуканцы пішуць ад імя кіраўнікоў ахвяраў і кажуць, што з імі павінен звязацца прадстаўнік правяральнага ведамства. Пра размову просяць нікому не апавядаць, у тым ліку калегам.

Як выглядае паведамленне махляроў. Фота: t.me/police_minsk
Як выглядае паведамленне махляроў. Фота: t.me/police_minsk

«Пасля званка ад "начальніка" з чалавекам звязваецца іншы махляр, які называецца супрацоўнікам праваахоўных органаў. Далей схема класічная: "Вашыя грошы выкралі, давайце перавядзём на бяспечны рахунак..."», – піша менская міліцыя.


Раней ашуканцы звычайна называліся работнікамі банкаў, нават Нацбанку, аператарамі сотавай сувязі, прадстаўнікамі «Белпошты».


Каб засцерагчы сябе, нельга давяраць паведамленням і званкам з незнаёмых нумароў, нават калі суразмоўца здаецца знаёмым чалавекам.


Таксама нельга перадаваць звестак сваіх картак, коды з СМС-паведамленняў, логіны і паролі.


Калі вы не ўпэўненыя, што вам сапраўды тэлефануе кіраўнік, то звяжыцеся з ім у іншым мэсэндажы або патэлефануйце.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10