навіны

«Bild»: у аэрапортах Нямеччыны камп'ютарны збой, таму трапіць у краіну з-па-за Шэнгену складана

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Belsat
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Belsat
podpis źródła zdjęcia

Сістэма правярання пасажыраў 3 студзеня працуе не ўсюды. Ва ўладаў Нямеччыны ўжо тры гады няма грошай на мадэрнізацыю ІТ-інфраструктуры, паведамляюць прафсаюзы.

Аэрапорты ўва ўсёй Нямеччыне пацярпелі ад збою, які закрануў камп'ютарныя сістэмы Федэральнай паліцыі, паведамляе выданне «Bild» са спасылкай на свае крыніцы. Гаворка ідзе пра сістэмы, што выкарыстоўваюцца для правярання пасажыраў, якія ўязджаюць з-па-за ЕЗ. Прадстаўнік паліцыі ў аэрапорце Франкфурту расказаў выданню, што «мноства рэчаў, якія рабіла сістэма, даводзіцца рабіць уручную». Прычына збою пакуль невядомая.


Паводле інфармацыі WDR, праблемы назіраюцца ў аэрапортах Дусэльдорфу, Кёльну (Бону), Дортмунду і Франкфурту. Пры гэтым толькі ў Франкфурце можна выкарыстоўваць альтэрнатыўную сістэму, а ў Дусэльдорфе пасажыры, якія прыляцелі, пакуль застаюцца ў самалёце, а ў зоне бяспекі можна пабачыць доўгія чэргі. Некаторыя пасажыры чакалі дзве гадзіны. У аэрапорце паведамілі, што цяпер уехаць у Нямеччыну з-па-за шэнгенскай зоны немагчыма.


Адначасова ў аэрапорце Мюнхену доўгіх чэргаў няма, хоць ёсць невялікія затрымкі. Аналагічная сітуацыя і ў Берліне: «У некаторых выпадках нам трэба крыху больш часу, каб уехаць у краіну. Але ўязнога прыпынку няма», – паведаміла «Bild» прадстаўніца аэрапорту.


У аэрапорце Гамбургу заявілі: «У нас тут няма чэргаў, і збой у цяперашні час ніяк не ўплывае на паветраны рух».


Старшыня Звязу нямецкай паліцыі Гайка Тэгац сказаў «Bild»: «Здарэнне, падобнае да сённяшняга, было толькі пытаннем часу. Цяпер гэта небяспека для ўсёй еўрапейскай Шэнгенскай сістэмы». Ва ўладаў ужо тры гады няма грошай на мадэрнізацыю ІТ-інфраструктуры. Прафсаюзны дзеяч гаворыць прыкладна пра 150 мільёнаў еўраў: «Мы ўжо шмат разоў папярэджвалі пра гэта федэральнае Міністэрства ўнутраных справаў, але спадарыня Фэзэр заўсёды гэта ігнаравала».


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10