навіны

Чорныя скрыні з азербайджанскага самалёта перададуць у Бразілію

Азербайджанскі самалёт, які зазнаў катастрофу каля казахскага гораду Актаў. Крыніца: olaylar.az
Азербайджанскі самалёт, які зазнаў катастрофу каля казахскага гораду Актаў. Крыніца: olaylar.az
podpis źródła zdjęcia

Казахстан пастанавіў перадаць чорныя скрыні з самалёта «Embraer 190» Азербайджанскіх авіялініяў, які разбіўся каля Актаў, у Бразілію для аналізу.

Самалёт авіякампаніі «Азербайджанскія авіялініі», што разбіўся ў Казахстане 25 снежня 2024 года. Фота: @qr_tjm / Telegram

Азербайджанскі эксперт: Крамлю не ўдасца пазбегнуць адказнасці за збіты самалёт

навіны

Чорныя скрыні перададуць у Цэнтр расследавання і перадухілення авіяцыйных здарэнняў у Бразіліі.

Гэтак пастанавіла камісія, што расследуе трагедыю з самалётам Азербайджанскіх авіялініяў, які ляцеў з Баку ў Грозны. Гэта, на думку ўладаў Казахстану, дазволіць зрабіць больш дакладны аналіз самапісцаў, бо Бразілія ёсць краінаю – вытворцаю самалёта «Embraer 190».

У Міністэрстве транспарту Казахстану адзначылі, што CENIPA валодае ўсімі неабходнымі тэхнічнымі магчымасцямі, сертыфікаванымі лабараторыямі і досведам для расшыфравання даных з бартавых самапісцаў.

«Казахстан як чалец ІКАО з 1992 года строга выконвае міжнародныя стандарты, прадугледжаныя Дадаткам 13 Чыкагскай канвенцыі. Згодна з гэтым дакументам, дзяржава, якая праводзіць расследаванне, нясе адказнасць за счытванне звестак чорных скрыняў і выбар краіны для выканання гэтага задання. Працэс застаецца пад асабістым кантролем Такаева», – гаворыцца ў паведамленні камісіі для расследавання інцыдэнту.

Нагадаем: 25 снежня каля Актаў у Казахстане разбіўся самалёт «Embraer 190», што выконваў рэйс J28243 з Баку ў Грозны. На борце былі 67 чалавек – 62 пасажыры і пяць чальцоў экіпажу. Пасля ўзнікнення пазаштатнай сітуацыі на борце дыспетчары адмовілі яму ў пасадцы ў Грозным і Махачкале. Лайнер некалькі разоў спрабаваў здзейсніць вымушаную пасадку і быў перакіраваны праз Каспійскае мора ў Казахстан. 

Не даляцеўшы да аэрапорту Актаў некалькі кіламетраў, самалёт упаў пасярод стэпу і выбухнуў. Насавая частка цалкам згарэла, хваставая адвалілася і ацалела. Менавіта ў ёй былі 29 пасажыраў, якія выжылі. Іх даставілі ў шпіталь Актаў. Пазней сталася вядома, што прычына няспраўнасцяў у самалёце – вонкавае ўздзеянне, а менавіта абстрэл з расейскіх сродкаў паветранай абароны. Уладзімір Пуцін папрасіў прабачэння ў прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў звязку з тым, што трагічны інцыдэнт адбыўся ў паветранай прасторы Расеі.

29 снежня кіраўнік Азербайджану Ільхам Аліеў пацвердзіў, што самалёт «атрымаў пашкоджанні ў выніку абстрэлу з зямлі і выказаў неўразуменне, што некаторыя прадстаўнікі расейскіх уладаў спрабавалі замяць інцыдэнт, замест таго каб прызнаць віну і перапрасіць.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10