аналтыка

Эксперты пра авіякатастрофу пад Актаў: «Яна ўплывае на палітыку, Маскве давядзецца адказаць»

На месцы крушэння пасажырскага самалёта «Embraer 190» «Azerbaijan Airlines», які здзяйсняў 25 снежня рэйс Баку – Грозны, вядуцца работы па зборы доказаў паблізу горада Актаў, Казахстан. 27 снежня 2024 года. Фота: Meiramgul Kussainova / Anadolu / Abaca Press / East News

З моманту крушэння самалёта «Embraer 190», які здзяйсняў 25 снежня рэйс Баку – Грозны, прайшло некалькі дзён. За гэты час з'явілася некалькі версій прычын таго, што адбылося, а адносіны паміж Расеяй, Казахстанам і Азербайджанам выйшлі на новы віток. «Белсат» паразмаўляў з экспертамі і паспрабаваў высветліць, што ж адбылося з самалётам і як авіякатастрофа можа паўплываць на замежную палітыку ўсіх трох краін і міжнародныя стасункі агулам.