навіны

Польшча завершыць умацаванне сцяны на мяжы з Беларуссю летам 2025 года

imgПольска-беларуская мяжа. Фота: Wyborcza.pl
Польска-беларуская мяжа. Фота: Wyborcza.pl
podpis źródła zdjęcia

Польшча мае завяршыць работы ва ўмацаванні сцяны на мяжы з Беларуссю да сярэдзіны 2025 года. Гэта дазволіць краіне наблізіцца да стоадсоткавай бяспекі перад нашэсцем мігрантаў з усходу, мяркуе намеснік міністра міграцыі Польшчы.

Мяжа Польшчы з Беларуссю. (Фота: Straż Graniczna / X)

«На тысячу платоў ёсць дзве тысячы рашэнняў». Як мігранты ідуць у Еўропу праз Беларусь

навіны

Польшча мае намер завяршыць узвядзенне і ўмацаванне памежнае сцяны на мяжы з Беларуссю да сярэдзіны 2025 года. Гэта дазволіць ёй спыніць наплыў мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі нашае краіны.

Пра гэта выданню «The Financial Times» паведаміў намеснік міністра міграцыі Польшчы Мацей Душчык. На ягоную думку, заканчэнне работаў уздоўж 400-кіламетровай мяжы з Беларуссю дазволіць максімальна наблізіць бяспеку на памежжы да 100 %.

«Гэты штучна створаны шлях міграцыі будзе закрыты наступным летам, я спадзяюся і веру ў гэта», – сказаў Душчык. Тым не менш ён заявіў, што Варшава мусіць быць гатовая да чарговай спробы Аляксандра Лукашэнкі «нагнятаць канфлікт» і сабатаваць узмоцненую памежную інфраструктуру Польшчы.

Паводле словаў Мацея Душчыка, Польшча выдаткоўвае больш за 2,5 мільярда злотых (587 мільёнаў еўраў) на ўмацаванне мяжы, палову гэтай сумы выдзяляе ўрад Дональда Туска.

Выданне таксама нагадвае, што старшыня Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен у снежні заявіла, што Брусель вылучыць 170 мільёнаў еўраў краінам, што суседзяць з Расеяй і Беларуссю, на тое, каб супрацьстаяць «гібрыдным пагрозам» з боку Расеі і Беларусі ў выглядзе мігрантаў. 

Адзначаецца, што найбліжэйшымі месяцамі Варшава пабудуе новую дарогу ў кірунку да расейскага Калінінграду, што дазволіць польскім войскам хутчэй рэагаваць на магчымыя парушэнні бяспекі, сказаў Душчык.

Нагадаем, што ў траўні сталася вядома, што ўрад Польшчы вылучыў больш за 2,5 мільярда долараў на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расеяй для рэалізацыі праграмы «Шчыт Усход». У межах яе плануецца пабудова ўмацаванняў, размяшчэнне мінных палёў, фізічных бар’ераў кшталту бетонных супрацьтанкавых рагачоў і лініяў абароны з бетоннымі блокамі.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10