Беларускі ўрад выдаў пастанову аб прадаўжэнні забароны на ўвоз і продаж у краіне тавараў кампаніяў «Liqui Moly», «Škoda Auto» і «Beiersdorf» («Nivea») і да канца наступнага года.
Увозіць і прадаваць у Беларусі тавары кампаніяў «Liqui Moly», «Škoda Auto» і «Beiersdorf» (гандлёвыя маркі «Nivea», «Eucerin», «La Praire», «Labello», «Hansaplast» і іншыя) упершыню забаранілі 5 траўня 2021 года пасля таго, як гэтыя брэнды адмовіліся спансаваць чэмпіянат свету па хакеі ў выпадку, калі ён адбудзецца ў Менску. Беларускія ўлады палічылі гэта «несяброўскімі дзеяннямі ў дачыненні беларускага народу». Акрамя таго, санітарна-эпідэміялагічная служба Беларусі раптоўна знайшла парушэнні ў прадукцыі «Nivea».
З таго часу забарону некалькі разоў прадаўжалі, апошняя канчаецца 31 снежня 2024 года.
Новая пастанова Савету Міністраў № 993 ад 20 снежня набывае моц 1 студзеня 2025 года.
Марыя Міхалевіч belsat.eu