навіны

У мастачкі і даследчыцы Лесі Пчолкі выйшла «адкрытая» кніга аб пратэстах у Беларусі і Ганконгу

Хоць гэты праект і атрымаў выгляд кнігі, ён мае адкрытую форму: унутры ёсць налепкі з важнымі артыкуламі, што можна ўклеіць у кнігу. Фота: reform.news
Хоць гэты праект і атрымаў выгляд кнігі, ён мае адкрытую форму: унутры ёсць налепкі з важнымі артыкуламі, што можна ўклеіць у кнігу. Фота: reform.news
podpis źródła zdjęcia

Кніга «Descent into the Marsh» – першая кніга мастачкі Лесі Пчолкі. Гэта своеасаблівы адкрыты архіў, што змяшчае даследаванне пратэстаў у Ганконгу (2019–2020) і ў Беларусі (2020–2021). Аўтарку цікавілі сімвалы, жэсты, колеры, што выкарыстоўвалі ўдзельнікі пратэстаў, то бок нябачныя коды, якімі можна карыстацца як універсальнай моваю.

У сваёй мастацкай практыцы Леся Пчолка праз фатаграфію, відэа, інсталяцыі і архіўныя матэрыялы даследуе калектыўную памяць, гісторыю беларускай штодзённасці, а таксама закранае працу з супольнасцю.


Хоць гэты праект і атрымаў выгляд кнігі, ён мае адкрытую форму і заклікае да ўдзелу: унутры ёсць налепкі з важнымі артыкуламі, што можна ўклеіць у кнігу.


Тэкст выглядае як інструкцыя, мае шмат спасылак на розныя крыніцы і запрашае для самастойнага пошуку. Гэта аўтарскі метад паказаць гісторыю, што яшчэ не скончаная.


Аналітычныя матэрыялы ўвесь час збіраюцца, напрыклад, на найбліжэйшай прэзентацыі праекта, 24 студзеня ў галерэі «Аlpha nova» ў Берліне, будуць дадавацца новыя стыкерпакі.


«У мяне няма гэтых фатаграфій на ўласным сайце, – расказала «reform.news» Леся Пчолка. – Я меркавала, што недастаткова проста паказваць надрукаваныя фатаграфіі… Мы маем крытычную патрэбу ў кнігах, бо гісторыя беларускага пратэсту атрымала недастатковае асвятленне ў сусветных СМІ. Пасля ўварвання Расеі ва Украіну беларусаў хутка асацыявалі з рускімі, і пратэст быў зняважаны. Але тое, што адбылося, было рэвалюцыяй новага часу».


Кніга – афіцыйны самвыдат накладам 250 экзэмпляраў. Як набыць выданне, аўтарка паведаміць пазней на сваёй старонцы.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10