навіны

Курс долара ў Беларусі працягнуў рост

Пункт абмену валютаў у ГУМе. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат
Пункт абмену валютаў у ГУМе. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Гандляванні на Беларускай валютна-фондавай біржы 11 снежня завяршыліся ростам курсаў долара, еўра і юаня.

Долар падаражэў на 1,49 % і каштуе 3,4556 рубля.

Еўра вырас на 0,57 %, яго курс склаў 3,6 рубля.

Юань набраў 1,04 %. Цяпер за 10 юаняў даюць 4,7398 рубля.

Расейскі рубель патаннеў на 0,66 %: за 100 расейскіх рублёў трэба заплаціць 3,3805 беларускага рубля.

Нагадаем, што 28 лістапада амерыканская валюта дасягнула новага гістарычнага максімуму – 3,5951 рубля. Пасля гэтага яна пачала таннець, але 10 снежня зноў пайшла ў рост.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10