навіны

У Беларусі асуджаным за палітыку не выдаюць судовых дакументаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: eponym.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: eponym.ru
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі асуджаныя з палітычных матываў усё часцей сутыкаюцца з праблемамі атрымання судовых дакументаў, што абмяжоўвае іхныя магчымасці для абскарджання пастановаў. 

З канца кастрычніка ў Беларусі змянілася тактыка рэпрэсіяў. Гэтак, у раскладах судовых паседжанняў, што публікаваліся ў агульным доступе, стала значна менш анонсаў справаў паводле палітычна матываваных артыкулаў, а ў тэлеграм-каналах сілавікоў перасталі публікаваць «пакаянныя» відэа.

Але як стала вядома радыё «Свабода», гэта не ўсе перамены, скіраваныя на абмежаваньне распаўсюду інфармацыі пра рэпрэсіі. Гэтак, некалькі асуджаных, а таксама некалькі юрыстаў пацвердзілі інфармацыю, што суды могуць не выдаваць копіяў пастановаў і пратаколаў, асабліва калі справа мае палітычны характар.

Выданне прыводзіць гісторыі некалькіх асобаў, якія сутыкнуліся з адсутнасцю дакументаў пасля затрымання, выклікамі на допыты без позваў і немагчымасцю абскардзіць судовыя рашэнні. Адвакаты адзначаюць, што нават копіі дакументаў, якія абавязаныя выдавацца затрыманым, нярэдка не перадаюцца.

Гэтак, беларуска Антаніна (імя змененае) расказала выданню, што на ейную сяброўку завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі. Яна правяла некалькі дзён у ізлаятары, а пасля ў выніку ёй вынеслі меру стрымання ў форме падпіскі аб нявыездзе. Пры гэтым жанчыне не далі на рукі ні дакументаў пра ўтрыманне ў ІЧУ, ні пастановы аб прызнанні падазраванай ці абвінавачання ў крымінальнай справе, скарыстаўшысю ейнай неадукаванасцю ў юрыдычнай справе. На допыты следчы выклікаў яе вусна, а значыць, у выніку жанчына не мае магчымасці даказаць, што быў нейкі пераслед.

Падобная гісторыя адбылася з Аленаю (імя змененае): яе змясцілі ў ІЧУ за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы на содні і прысудзілі штраф, сканфіскаваўшы тэлефон. Але ні копіі пратаколу ці пастановы суду ў яе няма, толькі квітанцыя пра аплату штрафу.

Паводле аднаго з адвакатаў, якія працуюць у Беларусі, ягоныя кліенты сутыкаліся з такой практыкай. Акрамя таго, ён сцвярджае, што ў ізалятарах «палітычным» не даюць асадак і паперы, каб пазбавіць іх магчымасьці складаць скаргі. Гэтак, скаргу можа напісаць адвакат, але не ўсе могуць да затрымання заключыць дамову з юрыстам.

Юрыст сцярджае, што міліцыянты часам могуць даваць затрыманым пад роспіс дакумент, у якім гаворыцца, што яму выдалі копію пратаколу аб затрыманні, але ў рэальнасьці аказваецца, што чалавек яе не бачыў.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10