навіны

Грузінская мара? Спецназ другую ноч разганяе пратэст на вуліцах Тбілісі

Пратэстовец, абгорнуты ў сцяг ЕЗ, трымае грузінскі сцяг на барыкадах перад шэрагам спецназу на акцыі пратэсту супраць рашэння ўраду Грузіі адкласці перамовы аб уступленні ў Еўразвяз. Тбілісі, Грузія. 29 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

podpis źródła zdjęcia

На вуліцах грузінскіх гарадоў трываюць маштабныя пратэсты. У ноч на 30 лістапада асабліва моцныя сутычкі паліцыі з дэманстрантамі адбыліся ў сталіцы краіны – Тбілісі. «Белсат» прапануе ўласны фотарэпартаж з месца падзеяў. 

Увечары 29 лістапада на вуліцы выйшлі дзясяткі тысячаў людзей. Пратэсты ўспыхнулі ў краіне з новай сілай пасля таго, як у чацвер, 28 кастрычніка, прэм’ер-міністр Іраклі Кабахідзэ заявіў, што Грузія замарозіць перамовы аб уступе ў Еўразвяз да 2029 года.

Надпіс «no justice» (ніякай справядлівасці) бачная на будынку парламенту Грузіі падчас акцыі пратэсту. Фота: Белсат
Надпіс «no justice» (ніякай справядлівасці) бачная на будынку парламенту Грузіі падчас акцыі пратэсту. Фота: Белсат
Пара абдымаецца падчас акцыі пратэсту ля парламенту Грузіі. Фота: Белсат
Пара абдымаецца падчас акцыі пратэсту ля парламенту Грузіі. Фота: Белсат

Адным з цэнтральных месцаў падзеяў быў праспект Руставелі ў Тбілісі. Сілы паліцыі і спецназу былі сканцэнтраваныя на бакавых вуліцах каля службовых уваходаў у парламент Грузіі. Каб адвесці дэманстрантаў ад будынку, паліцыя выкарыстоўвала супраць дэманстрантаў вадамёты і слезацечны газ.

Удзельнікі акцыі запалілі ліхтары на праспекце Руставэлі ў Тбілісі. Фота: Белсат
Удзельнікі акцыі запалілі ліхтары на праспекце Руставэлі ў Тбілісі. Фота: Белсат
Сілавікі жорстка затрымліваюць дэманстранта на другі дзень пратэстаў супраць адмовы перамоваў Грузіі з ЕЗ. Фота: Белсат
Сілавікі жорстка затрымліваюць дэманстранта на другі дзень пратэстаў супраць адмовы перамоваў Грузіі з ЕЗ. Фота: Белсат

Паведамлялася, што падчас дзеянняў паліцыі пацярпелі журналісты здымачнай групы мясцовай апазіцыйнай тэлекампаніі «Пірвелі». Асабліва пацярпела журналістка Чычынадзэ Гапрындашвілі, якая з’яўляецца тварам гэтага тэлеканала. Яе ў беспрытомным стане забралі ў лякарню.

Каля самога будынку парламенту паліцыя зладзіла масавыя затрыманні пратэстоўцаў.

Медработнікі аказваюць першую неабходную дапамогу жанчыне, якая пацярпела падчас сутыкненняў з паліцыяй. Фота: Белсат
Медработнікі аказваюць першую неабходную дапамогу жанчыне, якая пацярпела падчас сутыкненняў з паліцыяй. Фота: Белсат
Карэта хуткай медычнай дапамогі ўвозіць пацярпелых падчас сутыкненняў на пратэсце. Фота: Белсат
Карэта хуткай медычнай дапамогі ўвозіць пацярпелых падчас сутыкненняў на пратэсце. Фота: Белсат

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі назвала беспрэцэдэнтнымі маштабы праеўрапейскіх пратэстаў і заклікала паліцыю не падымаць рукі на дэманстрантаў. «Ні на [праспекце] Руставелі, ні ў іншых гарадах не адбываецца нічога, што патрабуе вашага ўдзелу і разгонаў, таму адказнасць за ўсё гэта толькі вашая і вашых начальнікаў. Няхай і вашыя начальнікі пра гэта падумаюць», – перадаваў словы Зурабішвілі тэлеграм-канал NEWSGEORGIA.

Нягледзячы на дзеянні паліцыі, дэманстранты вярталіся на праспекце Руставелі і рабілі з лавак, смеццевых бакаў барыкады, з дапамогай якіх спрабавала абараніцца ад вадамётаў.

Сілавікі затрымліваюць мужчыну, супраць якога выкарысталі слезацечны газ, на акцыі пратэсту ў Тбілісі. Фота: Белсат
Сілавікі затрымліваюць мужчыну, супраць якога выкарысталі слезацечны газ, на акцыі пратэсту ў Тбілісі. Фота: Белсат
Удзельнікі акцыі саграваюцца каля вогнішча на праспекце Руставэлі. Фота: Белсат
Удзельнікі акцыі саграваюцца каля вогнішча на праспекце Руставэлі. Фота: Белсат

Таксама вядома, што пратэстоўцы запускалі ў бок сілавікоў піратэхніку. Многія пратэстоўцы мелі сродкі абароны ад слезацечнага газу – акуляры і медыцынскія маскі.

Група пратэстоўцаў уварвалася ў офіс партыі «Грузінская мара», які знаходзіцца на праспекце Руставелі, і скінулі партыйны сцяг, які быў вывешаны на балковне. Офіс таксама быў закіданы яйкамі і камянямі.

Пратэстовец выкарыстоўвае ператэхніку ў бок паліцыі на пратэсце ў Тбілісі. Фота: Белсат
Пратэстовец выкарыстоўвае ператэхніку ў бок паліцыі на пратэсце ў Тбілісі. Фота: Белсат
Супрацоўнікі паліцыі са шчытамі бягуць у бок барыкадаў пратэстоўцаў. Фота: Белсат
Супрацоўнікі паліцыі са шчытамі бягуць у бок барыкадаў пратэстоўцаў. Фота: Белсат

Агулам другая ноч пратэстаў трывала каля сямі гадзінаў, паліцыі ўдалося разагнаць дэманстрантаў толькі бліжэй пад 6 гадзін раніцы ў суботу, 30 лістапада.

Асацыяцыя маладых юрыстаў Грузіі (АМЮГ) распаўсюдзіла заяву, у якой адзначалася, што паліцыя адначасова прымяняе адразу некалькі відаў спецсродкаў: вадамёты, пярцовы газ і пэўныя капсулы. У АМЮГ падкрэслілі, што звычайна такая практыка забаронена, аднак МУС зняло абмежаванне «з мэтай спрасціць практыку разгону». У НДА таксама выказалі здагадку, што перад спецназам паставілі задачу фізічна распраўляцца з пратэстоўцамі з-за іх грамадзянскай пазіцыі.

Барыкады з лавак, палатак, смеццевых бакаў і бордаў пратэстоўцаў перад разгонам акцыі. Фота: Белсат
Барыкады з лавак, палатак, смеццевых бакаў і бордаў пратэстоўцаў перад разгонам акцыі. Фота: Белсат
Супрацоўнікі экстраных службаў тушаць агонь пасля акцыі пратэсту ў Тбілісі. Фота: Белсат
Супрацоўнікі экстраных службаў тушаць агонь пасля акцыі пратэсту ў Тбілісі. Фота: Белсат

Раніцай, пасля таго як паліцыя разагнала пратэстоўцаў, на праспекце былі прыкмечаныя камунальныя службы, якія разбіралі барыкады і прыбіралі смецце. У гэтыя хвіліны рух па праспекце Руставелі ўзноўлены.

Паводле звестак МУС Грузіі, падчас разгону дэманстрантаў з 29 на 30 лістапада было затрымана 107 чалавек. Таксама паведамлялася пра 10 супрацоўнікаў паліцыі, якія пацярпелі падчас сутычак.

Агулам за двое содняў пратэстаў у Тбілісі былі затрыманыя каля 150 ўдзельнікаў, яшчэ каля 10 чалавек – у Батумі, дзе людзі таксама выйшлі на дэманстрацыі.

Вядома, што пратэсныя настроі паступова захопліваюць краіну. Людзі абураныя рашэннем урада аб замарозцы ўступлення ў Еўразвяз. Да акцыяў далучаюцца прадстаўнікі са сфераў культуры і адукацыі, дыпламаты, прадстаўнікі бізнесу, якія запісваюць звароты да ўрада з патрабаваннем спыніць антыканстытуцыйныя дзеянні, бо рух да Еўразвяза прапісаны ў Асноўным законе Грузіі.

У знак пратэсту пяць універсітэтаў абвесцілі аб прыпыненні навучальнага працэсу і выказалі салідарнасць з пратэстоўцамі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10