навіны

МЗС Беларусі зняпраўдзіла словы Лукашэнкі, што калій прадаюць за «бясцэнак»

Выступ пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэя Дапкюнаса. Фота: mfa.gov.by
Выступ пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэя Дапкюнаса. Фота: mfa.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская і Міністэрства замежных справаў нашай краіны завочна паспрачаліся адносна сэнсу і значэння санкцыяў у дачыненні калійных угнаенняў. Пры гэтым МЗС нават зняпраўдзіла словы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Беларуска-канадскія стратэгічныя кансультацыі. Фота: Офіс Ціханоўскай

Дэмсілы і Канада правялі першыя стратэгічныя кансультацыі

навіны

Падчас брыфінгу ў Атаве (Канада) з удзелам амбасадараў краінаў Еўразвязу абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская адзначыла, што санкцыі «не панацэя, але эфектыўны інструмент аслаблення [Аляксандра] Лукашэнкі», што, у сваю чаргу, аслабляе і Уладзіміра Пуціна. Найбольш балючымі, на ейную думку, ёсць санкцыі ў дачыненні вайскова-прамысловага комплексу, нафтахіміі, банкаўскага сектару і калійных угнаенняў, піша «Позірк».

«З калійнымі ўгнаеннямі Канада асабліва дапамагла. Адпраўляючы больш калію на сусветны рынак, Канада істотна падарвала адну з ключавых крыніцаў даходаў Лукашэнкі», – сказала Ціханоўская.

Яна падкрэсліла неабходнасць «заклікаць да выключэння рэжыму Лукашэнкі з сістэмы Інтэрполу і спыніць любыя пагадненні аб экстрадыцыі і дэпартацыі, бо рэжым карыстаецца імі для палітычнага пераследу». Паводле Ціханоўскай, гэта даказваюць сітуацыі з затрыманым у Сербіі рэжысёрам Андрэем Гнётам і экстрадаваным з В’етнаму экс-ваяром палка Каліноўскага Васілём Верамейчыкам.

Ціханоўская заклікала «ізалюючы рэжым, падтрымаць народ», узмацніўшы мабільнасць беларусаў, выдаючы больш візаў і падтрымліваючы сувязь беларусаў з Еўропай, а таксама дапамагаць незалежным медыям, грамадзянскай супольнасці і праваабаронцам, падтрымліваць беларускую культуру і мову.

МЗС супраць Ціханоўскай і Лукашэнкі

Між тым у МЗС Беларусі паведамілі, што на 52-й сесіі Рады прамысловага развіцця UNIDO ў Вене (Аўстрыя), якая прайшла 25–27 лістапада, была прынятая супольная заява Беларусі, Венесуэлы, Ірану, Кітаю, КНДР, Кубы, Нікарагуа, Палестыны, Расеі, Сірыі ды Судану супраць санкцыяў. Апошнія былі названыя «аднабаковымі прымусовымі захадамі – АПЗ».

Паводле гэтых краінаў, санкцыі ўскладняюць сітуацыю з ліквідацыяй голаду і ўсіх формаў недаядання ды з забеспячэннем доступу насельніцтва да харчавання ў тым ліку «шляхам запэўнівання бесперабойнага паступлення сельскагаспадарчага абсталявання, угнаенняў, а таксама кампанентаў для яго вытворчасці». У заяве адзначаецца, што санкцыі «маюць наўпроставае ўздзеянне на гандлёвыя плыні і ствараюць дадатковыя цяжкасці для дзяржаваў у іх намаганнях для ліквідацыі голаду і ўсіх формаў недаядання і забеспячэння харчовай бяспекі».

У дакуменце адзначаецца, што санкцыі «нелегітымныя, неправамерныя, супярэчаць Статуту ААН і прынцыпам міжнароднага права».

Лукашэнка казаў іншае


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: kali.by

Калійны OPEC не спрацуе. Як Лукашэнка схлусіў пра цэны і навошта звольніў Галаватага

Аналітыка

Улады Беларусі не ўпершыню кажуць, што санкцыі супраць беларускага калію б’юць па глабальнай харчовай бяспецы. Але 4 лістапада сёлета Лукашэнка заявіў, што цяпер айчынныя калійныя ўгнаенні прадаюцца «за бясцэнак, амаль за сабекошт, а то і ніжэй часам». Каб гэтага не было, ён хоча знізіць вытворчасць.

«Можа быць, нам з расейцамі перагаварыць, параіцца і адсоткаў на 10, можа, 11, знізіць здабычу калійных угнаенняў. Не тое што дэфіцыт на рынку з’явіцца, а ўсе зразумеюць, што гэта дарагая прадукцыя і за яе трэба плаціць адпаведныя сродкі», – сказаў палітык.

На крывадушнасць Лукашэнкі звярнуў увагу палітолаг Дзмітрый Балкунец: «Лукашэнка шмат казаў, што ў Афрыцы голад наступіць праз калійныя ўгнаенні, калі цэны там вырастуць. Гэта значыць, атрымліваецца, ён хоча, каб Афрыка галадала, раз ён хоча цэны павысіць».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10