навіны

Сталася вядома, хто пойдзе на прэзідэнцкія выбары ў Польшчы ад партыі Туска

Рафал Тшаскоўскі. Фота:  Rafał Trzaskowski / Х
Рафал Тшаскоўскі. Фота: Rafał Trzaskowski / Х
podpis źródła zdjęcia

У Польшчы адбыліся праймерыз для вызначэння кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2025 года ад «Грамадзянскай кааліцыі» (KO). Пераможцам стаўся мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

У праймерыз узялі ўдзел 22,1 тысячы чалавек. Рафал Тшаскоўскі атрымаў 74,75 % галасоў, значна апярэдзіўшы свайго спаборніка, цяперашняга міністра замежных справаў Радослава Сікорскага, які набраў 25,25 %.

Галасаванне на праймерыз праходзіла ў пятніцу, 22 лістапада, з 8 раніцы да поўначы. Агулам права голасу мелі больш за 25 тысячаў чалавек: актывісты партыяў, што ўваходзяць у «Грамадзянскую кааліцыю», то бок «Грамадзянскай платформы», «Зялёных», «Польскай ініцыятывы» і партыі «Навачэсна».

Пасля перамогі Рафал Тшаскоўскі адзначыў, што «Грамадзянская кааліцыя» выходзіць з гэтых праймерыз больш моцнаю. Ён падкрэсліў, што ў яго вельмі важкі мандат, шмат энергіі, смеласці і мужнасці, каб перамагчы ПіС («Права і справядлівасць»).

Папярэдне, прэзідэнцкія выбары ў Польшчы маюць адбыцца ў адну з нядзеляў траўня 2025 года.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10