Сёння, як і дваццаць другога лістапада 2019-га, у Вільні ўшаноўваюць памяць нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. На падзею пацігадовай даўніны сабралося вельмі шмат не толькі беларусаў, але і літоўцаў, палякаў, укранцаў. Чаму перапахаванне сталася такім важным, распавялі нашыя суразмоўцы.
«Аддаць даніну памяці паўстанцам, якія лічацца нацыяныльнымі героямі Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Гэта нашая агульная гісторыя, якую, на жаль, у нашай краіне, ў Беларусі, сціраюць, знішчаюць», – тлумачыць важнасць падзеі віленская беларуска Таццяна.
Пяць гадоў таму ў Вільні адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання герояў антырасейскага паўстання 1863-64 гадоў. Іхныя парэшткі праступілі з зямлі на гары Гедзіміна пасля шэрагу апоўзняў. Парэшткі ідэнтыфікавалі, выявілі, што адзін з загінулых – Кастусь Каліноўскі.
«Белсат» тады вёў васьмігадзінны стрым з урачыстага перапахавання.
«Перапахаванне Каліноўскага і яго паплечнікаў – гэта было такое прадвесце да падзеяў 2020 года. Людзі-патрыёты ўнашавалі сваіх герояў», – узгадвае журналіст «Белсату» Вітаўт Сіўчык.
Труны ўдзельнікаў паўстання з палацу князёў Вялікага Княства Літоўскага даставілі ў кафедральны сабор Вільні, дзе адбылася імша. Потым працэсія праз Вострую Браму рушыла на могілкі Росы. Там паўстанцы здабылі спачын.
,,«Я лічу, што гэта адно з найвялікшых дасягненняў нашага тэлеканалу, таму што гэта застанецца ў гісторыі, гэта ў любы момант можна паглядзець. Калі б мы гэтага не паказалі – як Белсат па-беларуску з беларускага пункту гледзішча, – то гэтага не зрабіў бы ніхто», – распавядае выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.
Адметна, што ў той дзень падчас урачыстых падзеяў Літву і Польшчу прадстаўлялі першыя асобы. Афіцыйны Менск жа даслаў на перапахаванне паўстанцаў віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку.
Аднак бел-чырвона-белыя сцягі на вуліцах Вільні сярод удзельнікаў шэсця былі ў абсалютнай большасці.
«Гэтых людзей у Вільню ніхто не зганяў, не звозіў ніякімі аўтобусамі, гэта было цяжка, трэба было зрабіць візу, заплаціць за падарожжа, аформіць візу і гэтак далей», – працягвае Аляксей Дзікавіцкі.
Сёння прапагандысты Аляксандра Лукашэнкі непрыхавана называюць Кастуся Каліноўскага сваім ворагам ды заклікаюць пераймяноўваць вуліцы беларускіх гарадоў, яшчэ за савецкім часам названыя ў гонар паўстанца. Пакуль марна. Зрэшты, гімназіі ў Свіслачы, у якой вучыўся Кастусь Каліноўскі, у выніку надалі іншае імя.
,,«Асоба Каліноўскага яна для апанентаў рэжыму сімвалічная яго шануюць як нацыянальнага героя як антырасійскага дзеяча а рэжым лукашэнкі прарасійскі і таксама вялікае значэнне мае тое што яго ў якасці свайго патрона абралі добраахвотнікі якія ваююць ва Украіне», – тлумачыць гэткую нянавісць да героя сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч.
Герой паўстання Кастусь Каліноўскі яднае цяпер прадстаўнікоў розных краінаў: Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Сёння, як і ў дзевятнаццатым стагоддзі, яны вядуць барацьбу супраць Расеі.
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Ян Федаровіч, «Белсат»