навіны

Ціханоўская прапанавала пяць пунктаў Усходняму партнёрству

Святлана Ціханоўская на саміце Усходняга партнёрства. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Святлана Ціханоўская на саміце Усходняга партнёрства. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас свайго працоўнага візіту ў Аўстрыю ўзяла ўдзел у Саміце грамадзянскай супольнасці ў рамках ініцыятывы «Усходняе партнёрства».

Беларускі эканаміст Павел Данейка падчас адкрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва Беларусі ў Варшаве (GEW in exile). Варшава, Польшча. 18 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Павел Данейка: Заява, што мы хочам уступіць у Еўразвяз, вельмі важная для Беларусі

Рэпартаж

Выступаючы перад удзельнікамі саміту, сярод якіх былі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, палітыкі, актывісты, а таксама высокія чыноўнікі з Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы і Украіны, беларуская палітычная дзяячка прапанавала пяць крокаў, якія ўжо зараз можна зрабіць у рамках Усходняга партнёрства для падтрымання дэмакратычнай Беларусі.

Па-першае, варта развіваць супольныя праекты і супрацу. Святлана Ціханоўская адзначыла, што рэсурсы, якія немагчыма выкарыстаць у Беларусі, варта накіраваць на праекты грамадзянскай супольнасці для свабоднай Беларусі, бо беларускія НКА, нізавыя ініцыятывы, незалежныя медыі і культурніцкія праекты «змагаюцца за выжыванне».

Па-другое, палітык заклікала ўмацоўваць сувязі паміж людзьмі, працаваць над мабільнасцю (візамі, абменамі), каб паказаць, што «дзверы Еўропы будуць адкрытыя для дэмакратычнай Беларусі».

Па-трэцяе, сказала яна, варта ўмацоўваць рэгіянальную супрацу, бо і «дыктатары аб’ядноўваюцца і вучацца адзін у аднаго».

Па-чацвёртае, Ціханоўская заклікала падтрымліваць кампаніі для вызвалення беларускіх палітвязняў.

Па-пятае, трэба думаць маштабна: пакуль Беларусь на саміце Усходняга партнёрства рэпрэзентуе «пустое крэсла», але варта запрасіць прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі.

Беларускі эканаміст і аналітык, адміністрацыйны дырэктар даследчага цэнтру BEROC Павел Данейка мяркуе, што важна «выразна акцэнтаваць наш еўрапейскі выбар» і імкненне ўступіць у Еўразвяз.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10