З канца мінулага працоўнага тыдня Ігар Юркевіч перабывае ў СІЗА: ён пагарэў на атрыманні хабару.
«Наша Ніва» паведамляе, што на мінулым тыдні Ігар Юркевіч перастаў з'яўляцца на працы і заходзіць у мэсэнджары. Паводле звестак выдання, праз абвінавачванне ў карупцыі чыноўніку можа пагражаць да 15 гадоў зняволення незалежна ад таго, якую суму ён атрымаў.
Але, наколькі відаць з сайту Менгарвыканкаму, ягонага імя пакуль не прыбралі з пасады.
Ігар Юркевіч у 2023 годзе другі раз стаў старшынём камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму.
У 2017–2019 гадах Юркевіч быў віцэ-кіраўніком Менску, адказваў за сацыяльныя пытанні.
У 2011–2014 гадах быў першым намеснікам старшыні камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму, з 2014-ага да 2017 года – старшынём камітэту.
Да гэтага, у 2009–2011 гадах, быў галоўным доктарам Менскай інфекцыйнай больніцы, пасля чаго пайшоў у чыноўнікі.
Тэса Анэйда belsat.eu