рэпартаж

Павел Данейка: Заява, што мы хочам уступіць у Еўразвяз, вельмі важная для Беларусі

Беларускі эканаміст Павел Данейка падчас адкрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва Беларусі ў Варшаве (GEW in exile). Варшава, Польшча. 18 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Беларускі эканаміст Павел Данейка падчас адкрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва Беларусі ў Варшаве (GEW in exile). Варшава, Польшча. 18 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Беларускі эканаміст і аналітык, адміністрацыйны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Павел Данейка лічыць, што ўспрыманне Беларусі як «рускай задачы» ўжо знікае ў Еўропе. Але гэта пачало адбывацца толькі пасля 2020 года. Пра гэта эксперт казаў падчас інтэрв'ю на адкрыцці Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва Беларусі ў выгнанні, які стартаваў 18 лістапада ў Варшаве.