навіны

Зніклую журналістку Ціну Палынскую і ейную дачку знайшлі. Яны пад вартаю

З канца траўня журналістка і каталіцкая верніца з Полацку Ціна Палынская не выходзіла на сувязь. Фота: «Хрысціянская візія»
З канца траўня журналістка і каталіцкая верніца з Полацку Ціна Палынская не выходзіла на сувязь. Фота: «Хрысціянская візія»
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцы мяркуюць, што ейнае знікненне можа быць звязанае са справай Беларускай аналітычнай майстэрні, якую абвясцілі «экстрэмісцкаю».

З канца траўня журналістка і каталіцкая верніца з Полацку Ціна Палынская не выходзіла на сувязь. Тады меркавалася, што яна магла быць затрыманая.


4 чэрвеня тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» даведаўся, што Ціну і ейную старэйшую дачку, 22-гадовую Маргарыту, узялі па варту на падставе крымінальнай справы.


Пакуль жанчыны ўтрымліваюцца ў СІЗА № 2 у Віцебску, удома ў іх засталася малодшая непаўналетняя дачка і сястра, якой 14 гадоў. Падрабязнасцяў пакуль няма. Вядома толькі, што апошні раз яна была ў сеціве 19 траўня.


Падрабязнасці абвінавачання афіцыйна таксама не раскрываюцца. З ускосных прыкметаў выглядае, што справа можа быць звязаная з нядаўнім прызнаннем «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускай аналітычнай майстэрні (БАМ). У дамах удзельнікаў сацыялягічных апытаньняў БАМ, якія жывуць у Беларусі, 4 чэрвеня таксама прайшлі ператрусы, ёсць затрыманыя, паведамілі «Позірку» дзве крыніцы.


Паводле «Вясны», Ціна даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расейскіх, выконваючы прыватныя замовы на стварэнне біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторыяў пра ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны.


У 2022 годзе журналістку судзілі паводле адміністратыўнага артыкулу і прызначылі буйны штраф за жоўтую і блакітную стужкі на сумцы, а Следчы камітэт учыніў ператрус у ейным доме.


Беларуская аналітычная майстэрня – незалежная сацыялагічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім. БАМ займаецца даследаваннямі грамадскай думкі ў Беларусі наконт геапалітычнай арыентацыі, палітычных настрояў і інфармацыйных пераваг. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 16 траўня прызнаў БАМ «экстрэмісцкім фармаваннем».


А як жа зваротная сіла закону?


Да падзеяў 2020 года ў Беларусі выконвалася канцэпцыя немагчымасці зваротнай сілы закону, якая прадугледжвае, што злачынства разглядаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, дзейным на момант учынення самога злачынства. А наадварот – толькі калі яно змякчае пакаранне.


Гэта значыць, немагчыма тэрмінова ўнесці змены ў заканадаўства і расстраляць усіх зламыснікаў, калі іхныя злачынствы здзейсненыя ў перыяд, калі за такія дзеянні меркаваўся штраф памерам 10 базавых. Ці прызначыць адказнасць за тое, што тады не было злачынствам увогуле.


Але цяпер сістэме «не да законаў». Напрыклад, неафіцыйная прадстаўніца ГУБАЗіКу Таццяна Траццяк аднойчы патлумачыла, што «прызнанне фармаваннем або тэрарыстычнай арганізацыяй не азначае, што банда да прызнання не займалася тэрарыстычнай дзейнасцю. Былі ажыццёўленыя канкрэтныя экстрэмісцкія дзеянні, прадугледжаныя законам. І таму яго [фармавання] фінансаванне ёсць крымінальным злачынствам».

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10