18 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 425 «Аб пазбаўленні вайсковых (спецыяльных) званняў», паведамляе ягоная прэс-служба.
У тэксце ўказу гаворыцца, што прынятыя меры звязаныя з супрацьпраўнымі дзеяннямі ў 2020 годзе:
,,«У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнай абстаноўкі ў 2020 годзе яны здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, якія несумяшчальныя са статусам ваеннаслужачага. У гэтай сувязі кіраўнікі сілавых ведамстваў у вызначаным парадку ініцыявалі <…> пытанне аб пазбаўленні дадзеных асобаў воінскіх і спецыяльных званняў».

Прозвішчы сілавікоў, пазбаўленых званняў, не называюцца.
Пэўная колькасць працаўнікоў сілавых структураў Беларусі сышла з працы пасля задушэння пратэстаў у 2020 годзе і з’ехала за мяжу. Былыя сілавікі стварылі арганізацыі «BYPOL» і «BELPOL», якія сталі часткай беларускіх дэмакратычных сілаў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu