навіны

Бізнесовец родам з Менску, экс-уласнік расейскага банку «Югра», прасіўся з калоніі на вайну ва Украіне

img
Аляксей Хоцін на судзе. Масква, Расея. 19 красавіка 2019 года. Фота: Сергей Ведяшкин / Агентство «Москва»
podpis źródła zdjęcia

Былы ўласнік расейскага банку «Югра» Аляксей Хоцін прасіў у Маскоўскага гарадскога суда змякчыць прысуд і дапамагчы яму адправіцца на вайну ва Украіне.

Вітаўт. Фота: кадр з праграмы «Ваяры», «Белсат»
Чатыры з пяці гінуць: выведнік палка Каліноўскага распавёў пра страты расейцаў навіны

Бізнесовец родам з Менску Аляксей Хоцін у 2016 годзе ўваходзіў у топ-100 найбагацейшых людзей у Расеі, але ў 2019 годзе быў затрыманы, пазней асуджаны на 9 гадоў калоніі. 13 лістапада ягоны прысуд набыў моц: яго пакінулі практычна без зменаў пасля разгляду апеляцыі. У час разгляду апеляцыі стала вядома, што Хоцін прасіўся на вайну, расказвае «Zerkalo».


У апеляцыі Хоцін дамагаўся апраўдання ці прынамсі змякчэння пакарання, пры гэтым паведаміў пра намер адправіцца на вайну ва Украіне, прасіў суд паспрыяць гэтаму. Суд жа рэкамендаваў яму дзеяць праз адміністрацыю следчага ізалятару.


Хоцін нарадзіўся ў Менску, яму цяпер 50 гадоў. Пасля навучання ў Менскай сувораўскай вучэльні ён выправіўся вучыцца ў Расейскі эканамічны ўніверсітэт і застаўся ў Маскве. Вёў бізнес разам з бацькам, яны валодалі трыма дзясяткамі гандлёвых і офісных аб’ектаў у Маскве, у тым ліку гатэлем «Масква», а таксама купілі не менш за дзясятак нафтавых кампаніяў. Акрамя таго, Хоцін валодаў банкам «Югра».


У сувязі з апошнім банкам яго і затрымалі: абвінавацілі ў растраце 23 млрд расейскіх рублёў – каля 250 млн долараў. Хоцін не прызнаў віны. Між 2023 і 2024 гадамі шэраг кампаніяў ягонага холдынгу «Русь-Ойл» перайшоў пад кантроль уладаў Расеі.


Зняволеных сапраўды масава выпраўляюць ваяваць: спачатку іх незаконна вербавалі баевікі «групы Вагнэра» (набралі больш за 48 тысяч, з іх больш за 17 тысяч страцілі толькі ў бітве за Бахмут), а пасля правалу іхнага мяцяжу – праз Міністэрства абароны. Вербаванне зняволеных узаконілі толькі праз 9 месяцаў з пачатку поўнамаштабнай вайны. Месяц таму Уладзімір Пуцін дазволіў адпраўляць на вайну нават падсудных, то бок яшчэ не асуджаных. Паводле падлікаў BBC, палова зняволеных не выжывае на вайне больш за тры месяцы.


Расея шукае падтрымання на вайне не толькі ў калоніях. У вайне ва Украіне на баку Расеі ваююць вайскоўцы з Паўночнай Карэі. А танкі для фронту аддае нават «Мосфильм».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10