У судовым працэсе над журналістам Ігарам Ільяшом, які праходзіць у Менскім гарадскім судзе, 5 верасня быў абвешчаны перапынак да 12 верасня, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook дзядуля журналісткі Кацярыны Андрэевай, жонкі Ігара, Сяргей Ваганаў.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік Святланы Ціханоўскай Павел Латушка 5 верасня падаў у варшаўскі суд пазоў аб абароне гонару і годнасці супраць дэлегаткі ад дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Вольгі Карпушонак, якая раней абвінаваціла яго ў харасмэнце. Пра гэта палітык паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
Беларус Максім, які ў пачатку года намаляваў на сцяне дому ў Варшаве Ілана Маска, атрымаў позву ў суд на 15 верасня, паведамляе «Медиазона».
У суд скіравалі крымінальную справу супраць беларуса Сяргея Ерамеева, якога абвінавацілі ў падрыве тунэлю на чыгунцы ў Бураціі, паведамляе Генпракуратура Расеі.
У судзе Ленінскага раёну Горадні 30 траўня вынеслі завочны прысуд саўладальніку будынку, у якім месціцца польскае консульства, 72-гадоваму Станіславу Буйніцкаму, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Гарадзенскі абласны суд вынес прысуд у межах адмысловага вядзення блогеру і стваральніку шэрагу праектаў Антону Матольку. Пра гэта 3 чэрвеня паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Літва 19 траўня накіравала заяву ў Міжнародны суд ААН аб парушэнні Беларуссю абавязкаў у межах пратаколу супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры ад 15 лістапада 2000 года, які дапаўняе Канвенцыю Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка.
Суд Петрыкаўскага раёну задаволіў пазоў працаўніка мясцовага прадпрыемства меліяратыўных сістэмаў аб адмене дысцыплінарнага спагнання, піша «Флагшток» са спасылкай на прэс-службу Гомельскага абласнога суду.
Адмысловы трыбунал у Гаазе (Нідэрланды), які маюць намер стварыць для пераследу за агрэсію супраць Украіны, не будзе судзіць Уладзіміра Пуціна завочна, пакуль ён застаецца прэзідэнтам. Пра гэта паведамляе «Euronews».