навіны

Адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцтва зняўся з гонкі

Сяргей Бобрыкаў
Сяргей Бобрыкаў. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Старшыня Рэспубліканскага савету Беларускага саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў змеркаваў спыніць удзел у перадвыбарчай гонцы, каб падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, паведамляе БелТА.

«Не схаваю ад вас: рашэнне сур'ёзнае, складанае, давалася яно няпроста. Але ёсць важкія аргументы. Я не толькі чалец вышэйшага палітычнага савету партыі "Белая Русь", што падтрымаў маю кандыдатуру, але і чалец "Беларускага саюзу афіцэраў", старшыня яго Рэспубліканскага савету. Гэтыя абставіны накладваюць яшчэ большую адказнасць перад людзьмі, якія мяне вылучалі», – сказаў Сяргей Бобрыкаў.

Паводле яго, пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да яго пачалі масава звяртацца афіцэры.

Ежы Грыгенча на акцыі ў 510-ую гадавіну бітвы пад Воршай. Беласток, Польшча. 8 верасня 2024 года. Фота: Ежик Григенча / Facebook

Пакуль Канапацкая будзе збіраць подпісы на выбары-2025, маюць завочна судзіць ейную давераную асобу з 2020-га

навіны

«Гэта былі наступныя словы: сёння нашая рэспубліка перажывае вельмі цяжкі час. Каб зберагчы краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпусу – згуртавацца вакол нашага галоўнакамандуючага, падтрымаць дзейнага прэзідэнта на выбарах, што маюць адбыцца. Каб забяспечыць згуртаванасць афіцэрскага корпусу, не дапусціць дваякіх думак сярод вайскоўцаў, каб падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідара, мною была прынятая такая пастанова», – сказаў Сяргей Бобрыкаў.

Цяпер на пасаду прэзідэнта прэтэндуюць шэсць чалавек. Гэта Аляксандр Лукашэнка, лідар праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, старшыня праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, дырэктар унітарнага прадпрыемства «Белнііпградабудаўніцтва» Аляксандр Хіжняк.


А таксама галоўны ідэолаг Менску і старшыня Менскай арганізацыі «Беларускага саюзу жанчын» Вольга Чамаданава, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая, першы сакратар цэнтральнага камітэту праўладнай Камуністычнай партыі, дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сыранкоў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10