Цана біткойна ўпершыню перасягнула 79 тысяч долараў, пабіўшы папярэдні гістарычны максімум, 78 тысяч долараў.
Пра падаражэнне найбольш вядомай у свеце крыптавалюты піша «Bloomberg».
Адметна, што ў канцы кастрычніка аналітыкі фінансавай кампаніі «Standard Chartered» пацвердзілі свой вясновы прагноз, што да канца 2024 года цана біткойна можа дасягнуць 100 тысячаў долараў.
Рост біткойна адбываецца на фоне навінаў пра перамогу Доналда Трампа ў прэзідэнцкай гонцы ў ЗША.
Рост гэтай крыптавалюты адбыўся яшчэ на фоне папярэдніх вынікаў выбараў у ЗША. Розныя эксперты прагназавалі менавіта такі сцэнар і сцвярджалі, што біткойн пакажа далейшы рост пасля абвяшчэння канчатковых вынікаў выбараў. Пры гэтым тыя ж эксперты казалі пра тое, што ў выпадку перамогі Камалы Гэрыс мог бы адбыцца абвал біткойна.
Раман Шавель belsat.eu