навіны

Беларусь і Расея дамовіліся адмяніць мабільны роўмінг

Тэлефон у руцэ
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

З 1 сакавіка выходныя званкі і інтэрнэт у роўмінгу ў межах гэтак званай саюзнай дзяржавы будуць каштаваць, як званкі ў хатняй сетцы. Але ёсць верагоднасць, што тэрміны зноў могуць перанесці.

Пра дасягненне канчатковай дамоўленасці паміж дзвюма краінамі ў пытанні адмены роўмінгу 5 лістапада паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках пасяджэння Саўміну Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.


Паводле Галоўчанкі, з 1 сакавіка 2025 года мабільныя аператары маюць забяспечыць абанентам дзвюх краінаў ва ўзаемным роўмінгу сувязь паводле тарыфаў на ўзроўні хатняй сеткі. У дадатак да гэтага – не меней за 300 хвілінаў бясплатных ўваходных званкоў і не менш як 5 гігабайтаў інтэрнэту за месяц.


Нагадаем, што адмену роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве абмяркоўваюць ажно з 2018 года. Але за гэты час бясплатнымі сталі толькі ўваходныя званкі ў роўмінгу.


Дамовіцца пра зніжэнне кошту выходных званкоў усё ніяк не атрымліваецца. Раней у расейскім МЗС называлі датаю скасавання роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве 1 студзеня 2025 года. Цяпер гэты тэрмін перанеслі яшчэ на два месяцы – да 1 сакавіка 2025-га.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10