навіны

КДБ вярбуе беларусаў за мяжой і вызначае новых «тэрарыстаў»

imgПрадстаўнікі беларускага КДБ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.by
Прадстаўнікі беларускага КДБ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.by
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае весці хроніку рэпрэсій, якія гадамі не спыняюцца ў нашай краіне. 

ГУБАЗіК затрымаў 20-гадовага жыхара Менска, які спрабаваў уступіць у полк Каліноўскага і, паводле Следчага камітэта, займаўся «прапагандай нацызму». Ён нібыта даслаў свае пашпартныя дадзеныя ў чат-бот і выказаў гатовасць ваяваць, але быў затрыманы да ад’езду. СК сцвярджае, што хлопец цікавіўся поглядамі Трэцяга рэйха на Другую сусветную вайну, шукаў адпаведныя супольнасці і публікаваў у інтэрнэце фота беларусаў з партрэтамі Гітлера і нацысцкай сімволікай. Яму выставілі абвінавачанне паводле артыкула аб рэабілітацыі нацызму. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», беларускім актывістам за мяжой пачалі прыходзіць паведамленні з прапановамі аб супрацоўніцтве ад КДБ. У сваіх зваротах сілавікі абяцаюць людзям бяспеку іх родных у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі.

YouTube-канал музыкі з Мядзела Аляксандра Хіхеля, затрыманага на мінулым тыдні, прызналі «экстрэмісцкім». Як вядома, прычынай затрымання стаў данос прарасейскай актывісткі Бондаравай, якая абурылася тым, што артыст, маўляў, «выконваў песні супраць СВА». Неўзабаве пасля затрымання відэаканал Хіхеля знік з YouTube.

Акрамя таго, у спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў былі дададзеныя Instagram-старонкі «ucsd4marfa» і «ubc_sar», старонкі ў TikTok «Неделя цитат (Phoenix INFO)», «Glafira», «liabedzka», «nnvideotv», «belarus.freedom.fі», «Джеки-Чан», «Bel_freed», «Freedom», «Харисова| молодая политологию!», «Fɾҽҽ Bҽʅαɾυʂ», «buslenok», «Freedom Belarus», «Беларусь Будет Свободной», «Belarus», «Belarusian Battalion», «Витёк Battalion», «Не_Беглый», «littouwin», «Pulse of Freedom», «yar_vel».

9 чэрвеня КДБ унёс «спіс тэрарыстаў» 15 чалавек. Сярод іх Вячаслаў Граноўскі, Ігнаці Кірэеў, Арцём Бігель, Ян Мельнікаў, Анастасія Махамет, Ігар Драбышэўскі, Аляксандр Гаршуноў, Сяргей Бяспалаў, Даніла Чыбісаў, Дзмітрый Сончык, Крысціна Лапкоўская, Лідзія Гарохава, Алег Ярашэнкаў, Арцём Кухаронак, Ігар Майсеенка. Агулам зараз у спіс уваходзяць 1299 чалавек, з іх больш за 600 – беларусы.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10