навіны

Ксенафобы і антысеміты. Адкуль яны ў Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Дзіцячая доктарка з Менску заявіла, што «габрэі заслугоўваюць гарэць у печах», і гэта не цытата з «Майн Кампф» Адольфа Гітлера, а заява маладой жанчыны, дзіцячай доктаркі-анестэзіёлага з Менску Алесі Белавус. Адкуль бяруцца такія погляды, разважаюць Намеснік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы АПК, доктар Станіслаў Салавей і псіхалагіня Ганна Матуляк.

Гісторыя, сведкам якой сталіся дзясяткі тысяч беларусаў і не менш замежнікаў, пачалася першага лістапада вось з такога паведамлення менскай доктаркі:

«Нават мне – белабрысай славянцы – найбольш гадасцяў робіць габрэяня. Пры ўсёй маёй максімальнай талерантнасці да ўсіх палітычных думак, рэлігійных поглядаў, нацыянальнай прыналежнасці і гэтак далей, ніхто не ёсць такім кволым чмом, як жыдзяняты».

Нягледзячы на крытыку, доктарка не толькі не адмовілася ад сваіх словаў, але чарговы раз пазычыла смерці габрэям, дадаўшы ў тўіт сімвалы падтрымання Палестыны.

Намеснік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы АПК, доктар Станіслаў Салавей паспрабаваў на гэта звярнуць увагу беларускага рэжыму:

,,

«Вось гэта тое, што ў нас заўсёды шукае генпракурор Швед – нешта там пра генацыд. Вось, спадзяюся, нашыя сілавыя органы калісьці спрацуюць наконт таго выпадку, з якім яны мусяць працаваць».


З фэйсбук-старонкі Алесі Белавус, да таго, як яна адтуль прыбрала пэўную інфармацыю, вынікае, што працуе яна ў трэцяй гарадской дзіцячай больніцы ў Менску. Тэлефануем туды, каб даведацца, якой будзе рэакцыя ейнага кіраўніцтва. Але там запэўніваюць, што яна ўжо ў гэтай паліклініцы не працуе:

«Ну, мы ж не можам нічога зрабіць з яе сацсеткамі. Што ўжо. Нічога не выправім, гэта яе акаўнты. Яна ўжо недзе з верасня месяца ў нас не працуе. Ну, і далейшае яе працаўладкаванне таксама нам невядомае».

Паводле доктара Станіслава Салаўя, у Беларусі інстытуту рэпутацыі практычна няма, таму не варта спадзявацца, што такую спецыялістку пазбавяць адпаведнай ліцэнзіі. Дзейнасць дактароў у нашай краіне рэгулюецца законамі, а таксама пастановай Міністэрства аховы здароўя, што вызначае правілы медычнай этыкі і дэанталогіі

«Доктар сапраўды ў нашай краіне дае так званую клятву доктара Рэспублікі Беларусь, дзе ён урачыста клянецца лячыць людзей, нягледзячы на іхнае сацыяльнае паходжанне, веравызнанне ці этнічную прыналежнасць. То бок яна парушае ўсе магчымыя нормы медычнай практыкі».

Паводле псіхалагіні Ганны Матуляк, ксенафобамі і антысемітамі людзі робяцца дзякуючы таму асяроддзю, у якім яны жывуць, і дзяржаўнаму тэлебачанню:

,,

«Яны ж увесь час падтрымліваюць вось гэтую вось варожасць і падмацоўваюць яе. Ну, вось такім варожым стаўленнем да ўсіх. Што і Польшча робіць дрэнна, і Літва, і ў Францыі жах, і ў Еўропе наогул кашмар, і ў іх перавернутыя каштоўнасці і яны гэтымі каштоўнасцямі спрабуюць паўплываць на нас, на Беларусь і разбурыць наш вось такі стабільны свет».


Падмацоўвае светапогляд людзей і літаратура. У 2019 годзе Алеся Белавус прызналася, што Артур Шопэнгаўэр – дастаткова блізкі ёй паводле духу філосаф. А той, як вядома, нягледзячы на свой філасофскі ўнёсак, пакінуў чалавецтву ў спадчыну і антысемітызм.

Падрабязней глядзіце ў сюжэце:

Руслан Ігнатовіч, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10