Naviny

Фестываль «Лістапад» абяцае паказаць «кіно са знакам якасці»

Кінафестываль «‎Лістапад» у кінатэатры «‎Масква» у Менску, Беларусь. 2014 год. Фота: ВД «‎Беларусь сёння»
Кінафестываль «‎Лістапад» у кінатэатры «‎Масква» у Менску, Беларусь. 2014 год. Фота: ВД «‎Беларусь сёння»

У Менску распачаўся міжнародны кінафестываль «Лістапад» – ужо трыццаты раз. Паводле арганізатараў форуму, цікавасць да яго штогод расце, а колькасць заявак чарговы раз пабіла рэкорд. Якое кіно можна ўбачыць на фестывалі і наколькі яно якаснае, распавялі нашыя суразмоўцы.