24 кастрычніка латвійскі Сейм прыняў папраўкі ў закон аб дарожным руху, што датычаць грамадзянаў Беларусі са статусам уцекача ў Латвіі.
Прыняты ў верасні закон прадугледжваў, што ўсе аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, да 31 кастрычніка мусяць быць або вывезеныя з Латвіі, або перарэгістраваныя. Калі не, такія аўта падлягаюць канфіскацыі.
Паводле паправак, ухваленых Сеймам 24 кастрычніка, грамадзяне Беларусі, якія атрымалі ў Латвіі статус уцекача або альтэрнатыўны статус, могуць цягам трох гадоў перарэгістраваць аўтамабіль у Латвіі без сертыфікату адпаведнасці.
Нагадаем: забарона на ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Латвіі дзейнічае ў межах санкцыйнага рэжыму ЕЗ. Акрамя Латвіі, абмежаванні таксама падтрымалі Літва і Эстонія. Аднак Польшча, куды беларусы часцяком ездзяць за самымі рознымі таварамі, забарону не ўвяла.
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Надзея Вольная belsat.eu