навіны

Саўмін увёў рэгуляванне цэнаў на яблыкі, агуркі, цыбулю, моркву і буракі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі ўстанавілі максімальныя адпускныя і рознічныя цэны на шэсць відаў агародніны і яблыкі. Гэта прадугледжана пастановаю Савету Міністраў № 713 (5) ад 16 кастрычніка, апублікаванаю 18 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З 21 кастрычніка да траўня 2025 года вызначаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны, а з 29 кастрычніка да траўня 2025 года — гранічныя максімальныя раздробныя цэны на свежыя агуркі, яблыкі, рэпчатую цыбулю, бульбу, сталовыя буракі, моркву, акрамя мытых. Таксама зніжаныя надбаўкі імпарцёра на грэцкія крупы, макароны з пшаніцы, сокі і нектары, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, керамічную плітку, зубную пасту.

Як вынікае з пастановы, самай дарагой агародніна будзе ў траўні 2025 года. Пік коштаў на агуркі прыпадзе на снежань 2024 года, а да траўня яны маюць патаннець.

«Гэтыя змены прынятыя ў мэтах забеспячэння падтрымання айчынных вытворцаў і стварэння ўмоваў для прасоўвання тавараў, што вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь», — заявілі ва ўрадзе.

Там адзначылі, што вывелі з цэнавага рэгулявання тавары высокага коштавага сегменту, што належаць да тавараў раскошы і прэміум-класу.

Пастаўнікам тавараў дадзеная магчымасць замаўляць у суб’ектаў гандлю паслугі захоўвання прадукцыі, што прадугледжваюць забеспячэнне яе якасці і захаванне адмысловых тэмпературных рэжымаў. Пры гэтым суб’ектам, што ажыццяўляюць раздробны гандаль і аказваюць паслугі захоўвання тавараў, назначаюцца адзіныя тарыфы на такія паслугі.

У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне экспарту капусты, цыбулі і яблыкаў. Робіцца гэта, каб выключыць іх некантраляваны вываз, бо «гэтага тавару можа не хапіць да канца міжсезоннага перыяду», заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10