навіны

Лукашэнку паказалі «прэзідэнцкі» трактар «Беларус» ад МТЗ

Лукашэнку паказалі «прэзідэнцкі» трактар «Беларус» ад МТЗ. Яшчэ нядаўна ён рассякаў на ім 280 км/г. Што за парашок супраць карупцыі з Расеі, вялікае даміно ў Таронта і чырвоны дыван у Кітаі? Новыя тэхналогіі ў «Навінах з будучыні».


Лукашэнка хоча, каб было пяць мільёнаў «Беларусаў». Першы трактар з такою назваю сабралі 14 кастрычніка 1953 года. Завод сёння працуе напоўніцу, але пакупнікі ў чэргі не шыхтуюцца. Лукашэнка дапамагае як можа… ці перашкаджае?

Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі называе «Беларусаў» аднымі з найлепшых у свеце: «Лепшай школы, чым у нас у Беларусі, у справе трактароў у свеце няма. Гэта адзін з вядучых сусветных вытворцаў трактарнай тэхнікі».

Беларускія трактары сапраўды някепскія, але ні ў пяцёрку, ні нават у дзясятку найлепшых у свеце не ўваходзяць. Прычыну Лукашэнка ведае – трактар хутка «старэе».

Каб яны дзесяцігоддзямі працавалі, неабходна палепшыць якасць матэрыялаў і збору, дадаць аўтаматычнае кіраванне і знізіць спажыванне паліва. Пакупнікі ў чаргу стануць. І тады не трэба будзе думаць, як склады разгрузіць, а трактары камусьці дарыць!

Вядоўца праграмы – Вольга Старасціна:

Больш «Навінаў з будучыні» глядзіце на канале «Belsat Life».


BB belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10