навіны

Менская міліцыя: грамадзянін прынёс стрэльбу, што магла належаць Радзівілам

Крыніца: ГУУС Менгарвыканкаму
Крыніца: ГУУС Менгарвыканкаму
podpis źródła zdjęcia

Паводле сюжэту ГУУС Менгарвыканкаму, мянчук знайшоў у шафе старадаўнюю стрэльбу, загорнутую ў газету, і вырашыў яе здаць, «каб не мець праблемаў з законам».

«Мяркую, дадзеная стрэльба належала майму бацьку, які даўно памёр. Даведаўшыся са сродкаў масавай інфармацыі пра акцыю «Арсенал», я, натуральна, перадаў гэтую стрэльбу ў савецкае РУУС», – так гучыць цытата мужчыны, які стаіць спінаю да камеры сілавікоў і нібыта сам прынёс стрэльбу ў міліцыю.


У сям'і казалі, што рарытэтная зброя раней належала сям'і Радзівілаў. Але бацька беларуса памёр у 1950-х гадах і пра стрэльбу ягоны сын надоўга забыўся.


«Заяўнік растлумачыў: у дзяцінстве ён чуў ад сваякоў, што гэтая зброя раней належала роду Радзівілаў, – каментуе супрацоўнік ГУУС. — Мужчына звярнуўся ў міліцыю з заяваю аб перадачы знаходкі ў музей».


Зброю сканфіскавалі і адправілі на экспертызу, пасля якой яна мае быць перададзеная ў музей.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10