Naviny

За што можна судзіць Лукашэнку ў Беларусі?

Жанчына трымае выяву Аляксандра Лукашэнкі падчас акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Кракаве, Польшча
Жанчына трымае выяву Аляксандра Лукашэнкі падчас акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Кракаве, Польшча. 12 жніўня 2020 года. Фота: Artur Widak / NurPhoto

На тле размоваў пра зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд мы вырашылі паглядзець, а за што можна судзіць Лукашэнку ў Беларусі. Калі сцісла: цяпер – ні за што. Але Лукашэнку тэарэтычна можна выставіць імпічмент за цяжкія злачынствы, зняць з пасады і судзіць. Тым больш, што ён у такіх злачынствах не раз сазнаваўся.