Колькі кіраўнікоў суседніх дзяржаваў змянілася за апошнія 30 гадоў – і колькі прэзідэнтаў у Беларусі?
20.07.2024, 08:26
Пасяджэнне міждзяржаўнага савету Беларусі, Казахстану, Кыргызстану і Расеі. Кіраўнікі дзяржаваў злева направа: Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў, Аскар Акаеў, Барыс Ельцын. Масква, Расея. 22 кастрычніка 1997 года. (Фота: Аляксандр Сянцоў, Аляксандр Чумычаў / Yeltsin.ru)
podpis źródła zdjęcia
Беларуссю 30 гадоў кіруе адзін і той жа чалавек, а ў Латвіі за гэткі ж перыяд ужо 15-ы кіраўнік.
Беларуссю 30 гадоў кіруе адзін і той жа чалавек, а ў Латвіі за гэткі ж перыяд ужо 15-ы кіраўнік. «Белсат» палічыў кіраўнікоў іншых суседніх і некаторых далёкіх краінаў.
Колькі кіраўнікоў суседніх дзяржаваў змянілася за апошнія 30 гадоў. (Выява: Белсат)
Падлічыць кіраўнікоў Беларусі за апошнія тры дзесяцігоддзі проста: хопіць аднаго пальца адной рукі. Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адбылася роўна 30 гадоў таму – 20 ліпеня 1994 года.
Праўда, прызнаным прэзідэнтам ён быў нядоўга: хтосьці перастаў прымаць яго такім пасля незаконнага прызначэння рэферэндуму-1995, хтосьці – пасля разгону законнага парламенту ў 1996 годзе, хтосьці – пасля сканчэння першага (і адзінага несумнеўна законнага) прэзідэнцкага тэрміну ў 1999-м, хтосьці – толькі пасля несумнеўна прайграных выбараў-2020.
Пасяджэнне міждзяржаўнага савету Беларусі, Казахстану, Кыргызстану і Расеі. Кіраўнікі дзяржаваў злева направа: Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў, Аскар Акаеў, Барыс Ельцын. Масква, Расея. 22 кастрычніка 1997 года. (Фота: Аляксандр Сянцоў, Аляксандр Чумычаў / Yeltsin.ru)
А Святлана Ціханоўская хоць і прызнаецца абранай прэзідэнткай праціўнікамі Лукашэнкі і дзяржавамі Захаду, фактычна не кіруе краінаю.
Да Лукашэнкі Беларусь не мела прэзідэнта, на чале дзяржавы быў старшыня Вярхоўнага Савету: ад абвяшчэння незалежнасці і да пачатку 1994 года – Станіслаў Шушкевіч, два дні ў якасці выканальніка абавязкаў – Вячаслаў Кузняцоў, за ім Мечыслаў Грыб яшчэ паўгода ў якасці першай асобы дзяржавы і агулам два гады на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савету (якая за Лукашэнкам страціла вагу). Дарэчы, у Беларускай Народнай Рэспублікі таксама не было прэзідэнтаў, толькі старшыні Рады.
У Расеі за 30 гадоў змянілася тры кіраўніка дзяржавы: быў Барыс Ельцын, затым Уладзімір Пуцін, пасля Дзмітрый Мядзведзеў (хаця за ім пасада прэм’ера мела істотную вагу) і зноў Уладзімір Пуцін. Хіба пару нюансаў: да 7 траўня 2000 года Пуцін быў выканальнікам абавязкаў прэзідэнта, Дзмітрый Мядзведзеў наўрад ці быў самастойным прэзідэнтам пры Пуціне-прэм’еры. Іншыя прэм’еры не мелі такога ўплыву.
Акрамя таго, 5–6 лістапада 1996 года выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Расеі быў старшыня ўраду Віктар Чарнамырдзін – Ельцын пакінуў пасаду на дзень дзеля аперацыі на сэрцы. А яшчэ ў 1993 годзе фармальна быў выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Аляксандр Руцкой, але тое было ў час канфлікту прэзідэнта з парламентам, у якім перамог Ельцын (часам гэта называюць нават ельцынскім дзяржаўным пераваротам).
Ва Украіне яшчэ больш складана падлічыць кіраўнікоў дзяржавы. Калі браць у лік Леаніда Краўчука, паўнамоцтвы якога скончыліся за дзень да інаўгурацыі Лукашэнкі, то ва Украіне было шэсць прэзідэнтаў. Але Віктара Януковіча пазбавілі звання прэзідэнта пасля таго, як ён уцёк з Украіны (ва Украіне ўжываюць слова «самаўхіліўся») падчас Рэвалюцыі годнасці. Пакуль новага прэзідэнта пасля Януковіча не выбралі, выканаўцам абавязкаў быў галава Вярхоўнай рады Аляксандр Турчынаў.
Ва Украіне прэзідэнты не мелі такіх неабмежаваных паўнамоцтваў, як у Беларусі і Расеі. У розныя перыяды Украіна была прэзідэнцка-парламенцкай і парламенцка-прэзідэнцкай. І якая яна цяпер, пытанне спрэчнае, але «CIA Factbook» – даведнік Цэнтральнага выведнага ўпраўлення Злучаных Штатаў – называе Украіну паўпрэзідэнцкай. Не раз бывалі дыскусіі пра ўзмацненне парламенту ці прэзідэнта. Былі перыяды, калі прэзідэнт і прэм’ер канфліктавалі (або хадзілі чуткі пра канфлікты), ды цяпер прапрэзідэнцкая партыя мае бальшыню ў парламенце. Агулам за 30 гадоў ва Украіне было 13 прэм’ераў і шэраг выканаўцаў абавязкаў прэм’ера, з якіх толькі тры не пазбавіліся затым прыстаўкі «в. а.».
У Польшчы форма кіравання таксама змяшаная. Прэзідэнт – вярхоўны прадстаўнік дзяржавы і вярхоўны галоўнакамандуючы, прэзідэнт мае права заканадаўчай ініцыятывы і права вета, але паўнамоцтваў у яго менш, чым цяпер у прэзідэнта Украіны. У непасрэдным кіраванні дзяржавай больш улады ў прэм’ер-міністра (па-польску пасада завецца Prezes Rady Ministrów – старшыня Рады Міністраў). Калі лічыць за апошнія 30 гадоў, у Польшчы было 5 прэзідэнтаў і 12 прэм’ер-міністраў (дзейны прэм’ер Дональд Туск ужо быў прэм’ерам у 2007–2014 гадах, і пасля 48-га прэм’ера Польшчай зноў кіруе 45-ы).
10 красавіка 2010 года ў расейскім Смаленску разбіўся самалёт, у якім былі прэзідэнт Лех Качыньскі, першая лэдзі, шэраг дэпутатаў, вайсковых кіраўнікоў, грамадскіх дзеячаў. З 88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу не выжыў ніхто. Выканаўцам абавязкаў прэзідэнта на тры месяцы стаў маршалак Сейму Браніслаў Камароўскі (пасля яго быў яшчэ адзін выканаўца абавязкаў на некалькі гадзінаў і яшчэ адзін на месяц), які пазней быў абраны прэзідэнтам.
У Літве прэзідэнт таксама не мае абсалютнай улады, але яе часцей называюць змяшанай паўпрэзідэнцкай, як Францыя ці Украіна, а не пераважна парламенцкай рэспублікі. Так, у паўпрэзідэнцкія Літву залічвае «CIA Factbook». Канстытуцыя Літвы, калі параўноўваць з польскай, дае прэзідэнту больш магчымасцяў кіраваць без узгаднення з прэм’ерам.
Літва за апошнія 30 гадоў мела 6 прэзідэнтаў. Але адзін, Раландас Паксас, быў адхілены ад улады ў выніку імпічменту. Пасля гэтага Літва тры месяцы мела выканаўцу абавязкаў прэзідэнта. А затым да ўлады вярнуўся пазамінулы прэзідэнт Валдас Адамкус. А яшчэ ў Літвы за гэты перыяд было 12 прэм’ераў (Ministras Pirmininkas – міністр-старшыня) і тры выканаўцы абавязкаў прэм’ера. Пры тым тры чалавекі двойчы былі прэм’ерамі, а адна міністарка – двойчы выканаўцай абавязкаў прэм’ера.
У Латвіі паўнамоцтвы прэм’ера (Ministru Prezidents – прэзідэнт міністраў), як і ў Польшчы, шырэйшыя за прэзідэнцкія. Прэзідэнтаў у Латвіі за апошнія 30 гадоў было сем, прэм’ераў – аж 15. Пры тым два прэм’еры вярталіся пасля перапынку: Андрыс Шкелэ быў прэм’ерам у 1995–1997 і 1999–2000 гадах, а Іварс Годманіс – у 1990–1993 і 2007–2009 гадах (але ягоны першы тэрмін быў даўней за 30 гадоў таму).
Адметна, што пры такой частаце змены прэм’ераў Латвія выглядае даволі стабільнай. Краінай кіруюць цэнтрысты і правацэнтрысты, хіба аднаго прэм’ера – Гунтарса Крастса – можна залічыць у «чыста правыя», але і ён кіраваў у кааліцыі з цэнтрыстамі і правацэнтрыстамі.
Паглядзім на больш далёкія краіны, што разам з Беларуссю калісьці ўваходзілі ў СССР.
Эстонія. Парламенцкая рэспубліка, якая за апошнія 30 гадоў мела 10 прэм’ераў (дзейная прэм’ерка зараз можа сысці кіраваць вонкавай палітыкай Еўразвязу). Прэзідэнтаў, якія маюць пераважна цырыманіяльныя і прадстаўнічыя функцыі, за 30 гадоў было 5.
Малдова. Прэзідэнтаў за 30 гадоў было 6, яшчэ тры чалавекі выступалі ў 2009–2012 гадах выканаўцамі абавязкаў прэзідэнта. Але больш улады ў прэм’ера – іх за апошнія 30 гадоў было 15, яшчэ чатыры былі выканаўцамі абавязкаў прэм’ера. І ў 2000-2016 гадах Малдова была настолькі парламенцкай, што прэзідэнта выбіраў парламент.
Грузія. Прэзідэнты Грузіі таксама маюць няшмат улады, у 1992–1995 гадах краіна дык наагул абыходзілася без прэзідэнта. Пасля было пяць прэзідэнтаў і адна выканаўца абавязкаў прэзідэнта. Адзін з якіх, Міхэіл Саакашвілі, паспеў пабыць таксама выканаўцам абавязкаў прэм’ера Грузіі і губернатарам Адэскай вобласці Украіны, а цяпер у няволі на радзіме, прызнаны палітычным зняволеным. Рэальная вярхоўная ўлада – у прэм’ер-міністра Грузіі, іх за апошнія 30 гадоў было 17 плюс чатыры выканаўцы абавязкаў.
Арменія. Цяпер Арменія – парламенцкая рэспубліка, найбольш улады ў прэм’ер-міністра. За апошнія 30 гадоў Арменія мела 12 прэм’ераў (некаторыя з іх былі таксама выканаўцамі абавязкаў прэм’ера). Прэзідэнты Арменіі цяпер маюць хутчэй сімвалічныя функцыі (больш паўнамоцтваў мелі ў 2005–2018 гадах), іх за апошнія 30 гадоў было 5 плюс адзін выканаўца абавязкаў.
Кыргызстан. Краіна перажыла за апошнія 30 гадоў тры рэвалюцыі. Цяпер гэта прэзідэнцкая рэспубліка, а ў 2010–2021 была парламенцкай. Прэзідэнтаў было 6, дзейны прэзідэнт быў таксама выканаўцам абавязкаў, яшчэ два выканаўцы абавязкаў прэзідэнта не рабіліся потым прэзідэнтамі. Прэм’ераў за тры дзесяцігоддзі было аж 25 плюс тры выканаўцы абавязкаў.
Казахстан. Здавалася б, усё проста: аўтакратыя, што мела толькі двух прэзідэнтаў. Але першы, Нурсултан Назарбаеў, пасля сыходу з пасады прэзідэнта тры гады захоўваў шмат улады і званне «лідара нацыі» (Елбасы), якое страціў у выніку пратэстаў 2022 года.
Нямеччына. Дзяржавай кіруюць федэральныя канцлеры (прэм’ер-міністры), якіх за апошнія 30 гадоў было толькі 4. Прэзідэнтаў, якія маюць прадстаўнічыя функцыі, было за гэты час 6 плюс два выканаўцы абавязкаў.
Італія. Гэта парламенцкая рэспубліка, дзе ў прэзідэнта няшмат паўнамоцтваў. Прэзідэнтаў за апошнія 30 гадоў было 4, а прэм’ераў, у якіх больш улады, – 12, з якіх тры сыходзілі і вярталіся.
Францыя. Гэта змяшаная рэспубліка, але прэзідэнт у ёй мае найбольш улады. Прэзідэнтаў за апошнія 30 гадоў было 5.
Злучанае Каралеўства. З назвы відавочна, што Вялікай Брытаніяй і Паўночнай Ірландыяй (а яшчэ Аўстраліяй, Канадай, Новай Зеландыяй і іншымі дзяржавамі Садружнасці) кіруе кароль. У апошнія 30 гадоў манарх мяняўся адзін раз. Фактычна ж каралеўствам кіруе прэм’ер, іх за гэты час было 9 (адна прэм’ерка пратрымалася толькі 50 дзён).
Іспанія. Таксама фармальна каралеўства, за апошнія 30 гадоў кароль мяняўся адзін раз. Але фактычна краінай кіруе прэм’ер-міністр. Прэм’ераў за гэты час было 5.
Злучаныя Штаты. Чыста прэзідэнцкая дзяржава, у якой за апошнія 30 гадоў было 5 прэзідэнтаў.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (982 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.